Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Дзярновіч Алег
Выдавец: Архіў Найноўшае Гісторыі
Выдавецкая сэрыя: Athenaeum: Commentari Historiae et Culturae
Памеры: 128с., 21см
Copyright © 2001 by Шуфляда, А. Фядорчанка - вокладка
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [324.]
Перадвыбарчая атмасфэра з яе эмоцыямі і няспраўджанымі спадзяваньнямі здольная абудзіць у чалавека моцныя пачуцьці – ад узьнёсласьці да расчараваньня. Між тым, прыкладнáя функцыя выбараў – гэта зусім не зьмена курсу, а фармаваньне легітымнага ўраду (варыянт: ураду, які мяркуе, што ён легітымны). Палітычная практыка многіх краін сьвету, да прыкладу Лацінскай Амэрыкі, сьведчыць, што тыповае меркаваньне наконт выбараў, быццам яны даюць магчымасьць часьцей абнаўляць уладу, аказваецца даволі наіўным. Калі ж заходзіць размова пра важныя зьмены ў самім ладзе жыцьця, то да гэтых трансфармацыяў павінна быць падрыхтаванае грамадзтва, якое ўжо праз працэдуру выбараў можа паўплываць на маштабы і тэмпы пераўтварэнняў. Так і ў Беларусі шмат гаворыцца пра прагу новага, але спробы хаця б акрэсліць гэтую ўяўную пэрспэктыву робяцца вельмі нясьмела і незаўважна. Уся духоўная энергія скіроўваецца на адмаўленьне, на імкненьне пакончыць з аўтарытарным рэжымам. Што будзе “пасля”? Ці задумваюцца над гэтым удзельнікі палітычнага працэсу? Можа быць, яны асьцярожна прыхоўваюць свае думкі ў адчуваньні таго, што прасторы для выбару іхняй краіне пакінута зусім няшмат? (А. Дзярновіч, Прыкладныя функцыя, фрагмэнт)
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: Шуфляда
Пры спробе асэнсаваць падзеі з Найноўшае гісторыі Беларусі надыходзіць пачуцьцё сутыкненьня зь нейкай новай рэальнасьцю. На тле маналітаў Бэсэсэр, расейскай акупацыі, камуністычнай ідэалёгіі да канца незразумелымі выглядаюць праявы незалежнай грамадзкай актыўнасьці. Першыя знаёмствы з гэтымі сьведчаньнямі могуць прынесьці адчуваньне сэнсацыі. Ужо потым узьнікае жаданьне злучыць гэтыя роз-ныя фрагмэнты гісторыі, жаданьне знайсьці нейкую ... Болей »