Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь — буйнейшы ў нашай краіне збор старажыт-набеларускага, рускага, замежнага і сучаснага беларускага мастацтва. У 2004 годзе спаўняецца 65 гадоў з дня яго заснавання: 24 студзеня 1939 года пастановай Савета Народных Камісараў БССР у г. Мінску была арганізавана Дзяржаўная карцінная галерэя. Кароткі даваенны перыяд работы Галерэі звязаны з актыўнай дзейнасцю яе першага дырэктара, мастака-кераміс... Болей »
У кнізе расказваецца пра намятныя мясціны Нясвіжа, яго ўклад у культурную скарбніцу Беларусі, пра яго помнікі архітэктуры, паркі, музеі, дзеячаў літаратуры і мастацтва, чыё жыццё і творчасць звязаны з унікальным горадам. Чытач зможа як бы перанесціся на некалькі стагоддзяў назад, у тыя часы, калі ў Нясвіжы І яго ваколіцах уладарылі магутныя магнатьі Радзівілы, даведаецца пра драматычныя старонкі жыцця горада, акунецца ў свет паданняў і ... Болей »
Кніга аўтара з мястэчка Лынтупы Алеся Гарбуля адметна ўжо тьм, што ў ёй падымаецца яшчэ невядомая і досыць недаследваная тэма - валуны нашай Зямлі. А між тым, яны дпя дапёкіх продкаў мелі тое ж значэнне, што і сённяшнія храмы. Цікавая кніга і тым, што апавядае пра беларуска-літоўскае памежжа. Кніга "Скарбы сівых валуноў" адрасавана шырокаму колу чытачоў: тых, хто цікавіцца роднай гісторыяй і культурай. Болей »
Пад вокладкай “Скарбаў…” — артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX—XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздзел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” — графіці. Болей »
Справа Францыска Скарыны ў Еўрапейскім кантэксце, Скарынаўскія традыцыі і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне; літаратуразнаўства: агульныя, тэарэтычныя пытанні; беларуская літаратура 14-19 ст. ў яе ўзаемасувязях з іншымі літаратурамі; узаемадачыненні беларускай літаратуры 20 ст. з літаратурамі свету - менавіта па такіх накірунках была падзелена праца даследчыкаў, якія прымалі ўдзел ў ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў «Беларуская кул... Болей »
Зборнік прапануе матэрыялы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны. Размешчаны яны адпаведна храналогіі жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны. Фотатыпічным спосабам падаецца выдадзены Ф. Скарынам «Эклезіяст», уключаны ў перакладзе ў 200-томнае выданне «Бібліятэкі сусветнай літаратуры». Болей »
У чарговым «Скарынічы» змешчаны матэрыялы пра Ф. Скарыну, Ганну і Адама Бабарэкаў, Я. Станкевіча, з рукапіснае або малавядомае спадчыны М. Улашчыка, А. Смоліча, Я. Лёсіка, I. Луцкевіча, з дыскусій на ўгодкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., Ф. Багушэвіча, палемічныя артыкулы аб нацыянальнай свядомасці, адраджэнні народаў Беларусі, Украіны. Выданне зацікавіць кожнага чытача, дапытлівага нескажоных старонак мінулага Бацькаўшчын... Болей »
У зборніку разглядаюцца праблемы вывучэння творчай спадчыны Ф. Скарыны. Асобнымі раздзеламі вылучаны ўспаміны і архіўныя дакументы пра жыццё і творчасць выдатных дзеячаў беларускай навукі і культуры М. М. Улашчыка, Б. I. Эпімаха-Шыпілы, a таксама матэрыялы Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры імя Ф. Скарыны. Выданне разлічана на творчую, навуковую, настаўніцкую інтэлігенцыю, студэнцтва, на шырокага, кожнага пабуджанага чытача. Болей »
У чарговым выпуску "Скарыніча" змешчаны унікальныя архіўныя і мемуарныя матэрыялы, рэдкія публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў беларускай навукі і культуры В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, У.Ігнатоўскага, М.Улашчыка. Пададзены матэрыял адлюстроўвае ўзнёсла-драматычную эпоху Беларускага Адраджэння 20-х гадоў. Выданне зацікавіць кожнага чытача, прасякнутага ідэямі нацыянальнай духоўнай спадчыны, беларускага патрыятызму Болей »
Навукова-папулярная праца, прысвечаная 500-годдзю горада Скідзеля. На аснове шырокага кола архіўных крыніцаў, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў аўтары прасочваюць гісторыю Скідзеля ад часу першай узгадкі ў старадаўнім дакуменце да сучаснасці. Кніга прызначана шырокаму колу чытачоў, як прафесійным гісторыкам, так і для ўсіх тых, хто цікавіцца мінулым нашай краіны. Болей »