|
|
Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў ва ўзброеных сілах 2-й Рэчы Паспалітай, польскіх вайсковых фармаваннях пад камаіідаванпем заходніх саюзнікаў, а таксама Войску Польскім на нямецка-савецкім фронце. У кнізе асвятляецца стаўленне польскіх грамадзянаў бе-ларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, аналізуецца палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, паказва... Болей »
Кніга беластоцкага гісторыка Яўгена Мірановіча "Беларусы ў Польшчы. 1918-1949 гг." — гэта дапрацаваная, папраўленая вэрсія доктарскай дысэртацыі гісторыка, якая пабачыла сьвет у 1993 годзе ў прэстыжным варшаўскім выдавецтве Польскай Акадэміі навук. Болей »
Кніга знаеміць юнага чытача з галоўнымі падзеямі беларускай мінуўшчыны ад узнікнення першых гарадоў да абвяшчэння дзяржаўнасці ў 1918 гадзе, а духоунай і архітэктурнай спадчынай. Болей »
Паспрабуйце самі сабе адказаць на просценькае, здавалася б, пытанне — за што, чаму я люблю сваю краіну? — і вы сутыкняцеся з невырашальнай праблемай. Наўрад ці хто здолее адказаць. Наўрад ці хто здолее зразумець. I ніхто не здолее растлумачыць ні асаблівую чысціню роднага неба, ні асаблівы смак роднага паветра, ні асаблівую мяккасць роднай зямелькі, ні асаблівую прыгажосць роднага чалавека. Мы толькі зможам сказаць: гэта — маё кроўнае, ... Болей »
Гэтую кнігу немагчыма было б стварыць без сучасных сродкаў сувязі, без найноўшых тэхналогіяў. Ганна Сумрач, працуючы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», здолела апытаць сотнібеларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі, якія жывуць сёння ў многіх краінах, амаль на ўсіх кантынентах (Антарктыда — пакуль выключэнне), частка гэтых інтэрвію друкуецца цяпер пад адной вокладкай. Людзі проста распавядаюць пра сваё жыццё… Розныя лёсы, розныя прычыны й ро... Болей »
Зборнік уключае 4 невялікія асобныя кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў». У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі. Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны тэмы «тут і цяпер», у Беларусі... Болей »
Аўтары аб’ехалі Беларусь па яе межах, з заходамі ў Расею і Польшчу, наведалі малыя радзімы адметных асобаў сучаснай Беларусі і свае ўражаньні выклалі ў дзесяці нарысах. Кніга чытаецца на адным дыханьні і патрабуе працягу: падобную Беларусь мы бачым кожны дзень, але пра такую Беларусь мы яшчэ не чыталі. Адно хіба – хацелася б больш ілюстрацыяў, але аўтары маюць на гэта адказ: «гэта ня кніга-шпаргалка, а кніга-падказка». Так, лепш адзін р... Болей »
9-11 снежня 2011 г. у Інстытуце Грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (ІГПіПП) Універсітэту Лазарскага праходзіла міжнародная канферэнцыя па беларускай праблематыцы, удзел у якой узялі даследчыкі з Беларусі і іншых краін. Назва канферэнцыі “Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты” адлюстроўвае міждысцыплінарны характар мерапрыемства, арганізатары якога імкнуліся стварыць магчымасці для аб... Болей »
Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вым... Болей »
Праца кандыдата гістарычных навук Н.Стужынскай выканана ў межах праекту "Псторыя, якой няма ў падручніках" і прысвечана маладаследаваным і малавядомым падзеям Беларускага Рэзістанса: Слуцкаму паўстанню і дзейнасці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX ст. У дадатку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць тагачасную барацьбу. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »