Кніга хуткамовак Рыгора Барадуліна. Калі чалавек хоча каб яго лепш пачулі, ён рыхтуецца да размовы з дапамогай хуткамовак. Болей »
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечал... Болей »
У кнізе разглядаюцца некаторыя аспекты вайсковай справы ВКЛ апошняй чвэрці ХVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца гістарычным рэканструкцыям вайсковага абмундуравання таго часу. Уведзеныя першы раз у навуковы ўжытак узоры абмундуравання, графічныя рэканструкцыі зброі і рэдкія гістарычныя звесткі робяць выданне неацэннай крыніцай па вывучэнню вайсковай справы на Беларусі. Болей »
Кніга гутарак Міхася Скоблы, якія прагучэлі ў эфіры Радыё Свабода. За боль чым дзясятак гадоў выхаду перадачы ў эфір, на хвалях Радыё свабода прагучэла больш за 500 гутарак у межах Вольнай студыі. У гэтым выданьні знайшліся толькі 50, старана адабраныя аўтарам і вядоўцам Вольнай студыі Міхасём Скоблам. Паўсотні гутарак, пра культуру і палітыку, пра гісторыю і будучыню, пра Гулагі і партызаншчыну. Розныя па тэме, яны нязьменна яднаюцца ... Болей »
Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бач... Болей »
У зборнік п'ес вядомага беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча ўвайшлі гістарычныя драмы і трагедыі: «Гора і Слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Воля на крыжы». Аўтар распавядае пра славутых людзей — Рагвалода, Вольгу, Рагнеду, Уладзіміра, Усяслава, Францыска Скарыну, Янку Купалу. Творы вызначаюцца дынамізмам дзеяння, публіцыстычнай вастрынёй. Болей »
У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — пер... Болей »
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Творчая скарбонка Алеся Разанава ў 2010 годзе папоўнілася кнігай самых кароткіх паэтычных формаў – пункціраў «Воплескі даланёю адною». на долю цяпер ужо шырока вядомага не толькі ў Беларусі паэта выпала нямала выпрабаванняў, аб чым сведчыць і вопытны даследчык-літаратуразнаўца Іван Штэйнер у выдадзенай у мінулым годзе грунтоўнай кнізе «Криница, из которой пил святой: философия по... Болей »
«Восень патрыярха» — раман пра ўніверсальныя паняцці ўлады і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габрыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці... Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і на... Болей »
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »