![]() |
![]() |
Падарожжа ў "васьмідзясятыя", дзе дзіцячымі вачыма асэнсоўваецца навакольная рэчаіснасць. Тэкст друкуецца так у поўнай версіі, без карэкціровак і кампрамісаў. Болей »
У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю чаргу, выклікала моцны голад, выбух эпідэмічных захворванняў і высокую смяротнасць насельніцтва. Неўраджаі, голад і зараза абвастрылі д... Болей »
У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееў... Болей »
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора. Болей »
У даведніку прыводзяцца звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных жыхароў Крупскага і Халапеніцкага раёнаў на Міншчыне. Таксама прадстаўлены эсэ Сяргея Дубаўца, напісаныя да 20-х угодкаў адкрыцця праўды пра Курапаты і агучаныя аўтарам у перадачы “Вострая Брама” беларускай службы Радыё Свабода. Выданне ўтрымлівае шмат даведачнай інфармацыі краязнаўчага характару, многія факты з сакрэтных архіваў спецслужбаў публікуюцца ўпершыню. Даведнік ра... Болей »
Ужо першай кніжкай «Ружовая энічка», адзначанай прэміяй часопіса «Маладосць» за 1994 г., Алесь Ветах заявіў пра сябе як цікавы, удумлівы празаік. У новым зборніку твораў ён працягвае даследаваць лёсы людзей розных пакаленняў, уражліва паказвае калізіі, кантрасты і парадоксы жыцця савецкага і постсавецкага грамадства. Для прозы гэтага аўтара характэрны лірыка-драматычны пачатак, суровасць фарбаў, а таксама спроба містыфікацыі рэчаіснасці... Болей »
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфі... Болей »
З гістарычных крыніц нам вядома, што гэты абраз быў вывезены з грэцкага горада Корсунь (Херсон) кіеўскім князем Уладзімірам і заняў месца ў царкве Раства Багародзіцы, або Дзесяціннай (Кіеў). Як і іншыя сьвятыні, царква цярпела ад шматлікіх абрабаваньняў: у 1169 годзе, калі Кіеў ваявала войска адзінаццаці князёў пад зьверхнасыцо Андрэя Суздальскага; у 1204 годзе - пры захопе горада Рурыкам. А ў 1240 годзе Батыева навала ператварыла царкв... Болей »
Каму даводзіцца аглядаць пажарышчы, або разбураныя паводкаю ці навальніцамі ваколіцы, заўсёды напрошваецца сказ: «Якія страшэнныя сілы, якія шалёныя стыхіі ёсьць у прыродзе!» Няма ніякае меры ні ліку, каб адзначыць гэтыя сілы, каб іх ацаніць хоць прыблізна, і ў параўнаньні да іх чалавек здаецца дробнаю бясьсільнаю істотаю. Аднак гэтая дробная істота — чалавек — стае да змаганьня з гэнымі сіламі і ў вялікай ступені менш або болып іх падп... Болей »
У магілёўскай катэдры знаходзіцца ацалелы водпіс (копія) цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай. Водпіс быў зроблены спэцыяльна для Магілёўскай рымска-каталіцкай арцы-дыецэзыі. Аб гэтым сьведчыць надпіс на адваротным баку абраза. Псторыя іконы зьвязаная з дзейнасьцю князя Льва Сапегі, віленскага ваяводы і вялікага гетмага літоўскага. На знак удзячнасьці Богу за перамогу над Масквой у 1618 г., Леў Сапега ўфундаваў кляштар закона аа.Ка... Болей »