![]() |
![]() |
Выбранае чэшскага мысляра, паэта і празаіка Эгана Бонды (1930—2007) упершыню знаёміць беларускага чытача з галоўнымі кірункамі творчасці гэтага разнапланавага аўтара: прозай (“Праца ў скляпенні”), эсэ (“Першыя дзесяць гадоў”), драматургіяй (“Запрашэнне на вячэру”), а таксама й перадусім — вершамі. Будучы праўдзівым адлюстраваннем неардынарнай і супярэчлівай асобы Бонды, ягоныя творы ўражваюць сваім нонканфармізмам, філасофскаю глыбінёй,... Болей »
Дзесьці там, у нябёсах, нараджаюцца гукі, якія нам не чутны, Дзесьці там, у мінуўшчыне Беларусі нараджаюцца імёны, якія... Авалодваюць нашым жыццем, нашым поглядам у свет невядомы. Там нараджаюцца тыя асобы, покліч якіх нашу душу цярэбіць, Звяртае да продкаў і з ліставання якіх адраджаецца спадчына наша, “Мой родны кут”, які мы шукаем сёння і гісторыя якога Не павінна згаснуць у сэрцы беларуса ніколі. (фрагмент) Болей »
Кніга аўстрыйскага пісьменьніка й рэпартэра Марціна Полака прысьвечаная праблемным аспэктам культуры памяці ў грамадзтвах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі ды іншых краінах існуе бясконцая колькасьць масавых пахаваньняў, не ўшанаваных як сьлед. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяраў, забітых без суду й сьледзтва камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў... Болей »
снявае ў дрэвах / прыкрытых белым пухам / напявае калыханкі звярам / уцішае ў зямлі / насенне кветак / шэпча яму пра вясну / сонца / зелень / і трэлі салаўіныя Болей »
Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца ў выданні займае асвятленне не... Болей »
Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён п... Болей »
„Зацемкі зь левай кішэні" — разважаньні вддомага беларускага літаратара пра сябе, пра жыцьцё, пра творчасьць. Гэта й назіраньні з жыцьця менскага літараіурнага юла, у якіх багата якія вядомыя постаці выступаюць часам у нечаканым сьвятле. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і сталічнай культурнай сытуацыяй. Болей »
У заключаны том твораў Васіля Быкава ўвайшлі аповесць "Сцюжа", апавяданні, драма "Апошні шанц" і публіцыстыка. Болей »
У грэці том Збору твораў народнага лаэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы, напісаныя ў апошнія гады, а таксама паэмы «Не хварэй!», «Лодачкі» і «Паланез» Агінскага. Болей »
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася н... Болей »