1980 - 1990-я гады для беларускага нацыянальнага руху асаблівыя: на гэтую дэкаду прыпадаюць стагоднія юбілеі цэлае пляяды заслужаных і выдатных правадыроў і дзеячоў беларускага палітычнага руху й нацыянальна-культурнага адраджэньня. Летась, у сусьветным маштабе былі адзначаныя Купала-Коласаўскія ўгодкі, на Захадзе ды часткава на Беласточчыне былі адзначаныя таксама ўгодкі Івана Луцкевіча, сёлета ў Лёндане ды Нью Ёрку адзначаўся юбілей В... Болей »
Сто гадоў назад, на беларускай зямлі нарадзіліся два клясыкі беларускае літаратуры — Янка Купала і Якуб Колас. Нарадзіліся яны ў часе, калі народ іх таміўся ў татальнай расейскай няволі. Была гэта цёмная пара беларускае гісторыі, калі ўсё беларускае неразумна забаранялася й высьмейвалася. Народ моцна цярпеў, аднак ніколі не паддаваўся варожаму насільлю, і ніякія намаганьні ворага ня здолелі зьнявечыць ягоную, хоць часова й ператомленую,... Болей »
У апошнія дні красавіка гэтага году памёр у Кушлянах Ашмянскага павету, незабыўны Францішак Багушэвіч, які пакінуў сьлед у сэрцах людзей, як бескарысьлівы адвакат, які дапамагаў беднаце за добрае слова, і як беларускі народны пісьменьнік, аўтар многіх каштоўных твораў, напісаных на аснове мясцовага сялянскага жыцьця. Трынаццаць гадоў таму назад пісаў ён карэспандэнцыі зь Вільні ў часопіс «Край» пад псэўданімам «Дэмос». Выдаў некалькі то... Болей »
Пытаецеся, ці я ведаў Мураўёва?.. Ды яшчэ як! Ніраз прыходзілася мне сустракацца зь ім на вуліцах Вільні, а кром таго шмат разоў разам зь іншымі вітаў яго ў урачыстыя дні. Тады ў ягонай прыймовай залі ўстаўляліся ў выглядзе вялікага зыгзака дэлегацыі ад розных слаёў: насамперш ад войска, пасьля ад духавенства, далей ад дваранства — шляхты, затым ад мяшчанства на чале з старшынёй управы, ды на канцы ад сялянства. Мураўёў зьяўляўся, зьзяю... Болей »
У далёкім сонечным Крыму, блізка берагу Чорнага мора, на краю брацкага могільніка Ялты, самотна стаіць мармуровы помнік з жалезнай агарожай. 25-га травеня 1917 г. тут знайшоў сабе вечны супачынак клясык беларускай і сусьветнай паэзіі — Максім Багдановіч. Ні прыбой марскіх хваляў, ні шум пірамідальных кіпарысаў, што абступаюць магілу, ня могуць разбудзіць перадчасна заснуўшага паэты на 26-ым годзе ягонага жыцьця, у самым росквіце паэтычн... Болей »
Нешта мне замінае, пакутна трывожыць, я падсьвядома імкнуся ў суладную млявасьць забыцьця, дзе нічога і — сон... Але гэтае нешта мацней за мяне, за стому, яно вырывае мяне з салодкае адсутнасьці, і я прачынаюся. Толькі дзе я? Нейкія людзі, устрывожаная гамана, далёкія і блізкія галасы. I раптам скрозь санлявую няўцямнасьць прарываецца адна фраза, якая адразу вяртае мяне да явы. (В. Быкаў. Мёртвым не баліць, фрагмэнт) Болей »
Ідэя зрабіць факсымільнае выданьне рукапісу Трышчан нарадзілася напрыканцы 1999 пачатку 2000 году, калі я працаваў у Менску. Быў я тады пад вялікім уражаньнем ад твору Нормана Дэвіса Эўропа, а таксама кнігі прафэсара Ежы Клачоўскага Маладзейшая Эўропа. Менавіта дзякуючы прафэсару Дэвісу я даведаўся, што ў познаньскай бібліятэцы знаходзіца рукапіс беларускага Трышчана - твору, які застаецца трывалым сьведчаньнем не перарваных сувязяў Бел... Болей »
У калектыву супрацоўнікаў аддзела гісторыі ХХ ст. Інстытута гісторыі Літвы ў 1990-я гг. выспела думка ініцыяваць больш поўнае даследаванне тэматыкі літоўска-беларускіх дзяржаўных дачыненняў у першай палове XX ст. Вынікам гэтай задумы стала доктарская дысертацыя па гуманітарных навуках аўтара гэтых радкоў пад назвай “Беларускі фактар у фармаванні тэрыторыі літоўскай дзяржавы: этнапалітычны, палітычны, геапалітычны аспекты (1915—1923 гг.)... Болей »
Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню “празрыстасці” апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у гэтым зборніку. Кнігу склалі запісы такіх вядомых даследчыкаў ХІХ ст., як Міхал Федароўскі, Мікалай Нікіфароўскі, Павел Шэйн, Яўген Ляцкі, Севярын Малевіч, Адам Гурыновіч, а таксама сучасныя запісы. Асобны разд... Болей »
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара. Болей »