![]() |
![]() |
«Восень патрыярха» — раман пра ўніверсальныя паняцці ўлады і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габрыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці... Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і на... Болей »
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »
Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк… Болей »
Сергей Законников — один из самых ярких представителей молодого поколения белорусской поэзии. Ему свойственно обостренное внимание к проблемам жизни. Лирика органически сочетается с публицистичностью, с чувством гражданской ответственности за все происходящее в мире. Герой этих стихов в полной мере ощущает непрерываемую связь прошлого с настоящим. Болей »
Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Болей »
Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыё... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзімера Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага ... Болей »
Зборнік «Вусцішны пакой» змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’днаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьме... Болей »
У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, івтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Аднатомнік «Выбранае» выдатнага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, сапраўднага члена міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоля Грыцкевіча (нар. 1929) адкрываецца вялікім даследаваннем ці не самых драматычных падзей у гісторыі Беларусі 1917-1921 гадоў «Барацьба за Беларусь». У раздзеле «Старонкі гісторыі» расказваецца пра самыя важныя гістарычныя падзеі розных часоў у Беларусі. Шэсцьдзясят трэці том кніжнага пр... Болей »