![]() |
![]() |
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. More »
Галоўны герой твора – маленькі хлопчык, які жыве з бабуляй ды дзядулем і слухае ад апошняга незлічоныя гісторыі – паданні – сямейныя ўспаміны, біблейныя і талмудычныя казанні ды гістарычныя апісанні – што сплятаюцца ў ягоным уяўленні ў суцэльны сямейны раман. У гэтым расповедзе слова набрыняе рэальнасцю – і хлопчыкаў бацька, які здрадзіў сваёй сям’і, таксама абвешчаны здраднікам водле закона. Прывучаны да шчырасці і свабоды выяўлення по... More »
Kanstantsin Halkouski By Lyavon Lutskevich, Voytsik Halina The book by the patriarchs of the Belarusian community in Vilnius, Lyavon Lutskevich and Halina Voytsik, is dedicated to Kanstantsin Halkouski (1875-1963), a Vilnius-born composer of Belarusian descent. Halkouski is regarded in Lithuania as one of the best national composers. He is also known for his services to Belarus. Halkouski is one of few Vilnius-based Belarusians... More »
Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяп... More »
A similar secrecy guidebook helped Polish opposition members to fight dictatorship during the martial law in the 1980s. Secrecy Tips includes quotes from that guidebook, but this is an absolutely different publication. Its main focus is on information and communication security. It includes tips on simple and effective encryption software, methods of printing, storing and distributing leaflets, secure communication via e-mail and tele... More »
Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку св... More »
"...У паэзіі Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоныя сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні ... More »
Аналізуюцца змены ў канфесіянальным становішчы Беларусі з канца XVIII ст. да сённяшняга дня. На падставе багатага матэрыялу, прац рускіх, польскіх, беларускіх даследчыкаў, выдадзеных у XIX — XX стст., аўтары імкнуліся праўдзіва паказаць нялёгкі гістарычны шлях розных канфесій, іх узаемаадносіны, уплыў на стан грамадства. Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны. More »
Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істотамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Неўзабаве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паўсвету, перажыўшы на сваім ш... More »
Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... More »