|
|
У мінулым, як вядома, усе шляхі вялі ў Рым. Па сутнасці кірунак гэты ў стратэгічным плане не змяніўся і ў XX стагоддзі. Сёння ўсе шляхі па-ранейшаму вядуць у Еўропу, а геапалітычны фактар, так як і заўсёды, у многім вызначае лёсы дзяржаў і народаў. У тым ліку і беларусаў. Спрадвечнае цывілізацыйнае ўзаемадзеянне, канфрантацыя і дыялог, канфлікт і кампраміс паміж візантыйскім Усходам і лацінскім Захадам, „германска-раманскім” светам і сл... Болей »
Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп —... Болей »
Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не... Болей »
Энцыклапедыя ўключае звесткі пра гісторыю беларускай мовы, яе пісьмовыя і друкаваныя помнікі, яе структуру, граматычны лад, сучасны стан, айчынных і замежных даследчыкаў беларускай мовы. Выданне прызначана для самых шырокіх колаў насельніцтва рэспублікі, найперш для школьнай і студэнцкай моладзі. а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мовай нашага народа. Болей »
Аналізуецца практыка дзяржаўнага рэгулявання моўнага працэсу на аснове прынятага ў апошнія гады існавання БССР заканадаўства. Вялікага старання ў гэтым улады не праяўлялі, гіаколькі на адказных дзяржаўных насадах знаходзілася шмат чыноўнікаў, якія ў савецкі час праводзілі палітыку русіфікацыі. Толькі галоўным чынам пад націскам нацыянальна-патрыятычных сіл улады рабілі нясмелыя, палавінчатыя крокі па ўводзе беларускай мовы ў розныя сфер... Болей »
Ад БССР няма спачуваньня... Калі ў лістападзе леташняга году быў забіты амэрыканскі прэзыдэнт Кенэды, бадай усе ўрады дзяржаваў, пгто ўваходзяць у Арганізацыю Аб'еднаных Нацыяў, выказалі Амэрыцы сваё спачуваньне. Не зрабіў такога гесту чамусьці ўрад Беларускай Савецкай Рэсцублікі. Ня было ад Беларусі ані ўрадавага прадстаўніка ў Вашынгтоне на паховінах прэзыдэнта Кенэды, ані нат афіцыйна выказанага спачуваньня ў друку БССР. Стаўся дзіўн... Болей »
Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі вусныя прывітаньні ад: ганаровага сябры ЗБМА — сп. К. Кіслага, прадстаўніка Рады Дырэктароў карпарацыі „Бэлер-Менск" — Др. Вітаўта Кіпеля, ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Дзьве вядучыя амэрыканска - беларускія арганізацыі — Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) й Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі — выдалі ў травені сёлета супольны зварот да беларуска-амэрыканскага грамадзтва. У звароце кажацца, што падзел на групы сярод беларускай эміграцыі ЗША перашкаджае эфэктыўнай рэпрэзэнтацыі беларускай справы перад вонкавым сьветам; што сярод Беларусаў Амэрыкі ёсьць моцнае імкненьне да ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Падзел грамадзтва паводля палітычных перакананьняў — не навіна й зьява нармальная; калі палітычная разнадумнасьць памагае вядзеньню дзяржаўных справаў і разьвівае самастойнае думаньне грамадзянаў, дык гэтую зьяву трэба вітаць. Нажаль, у беларускай эміграцыі палітычны падзел меў, і трэба прызнаць, мае, не заўсёды пазытыўны характар. Мала таго, што беларускія палітычныя групы не знаходзяць, ня хочуць шукаць супольнае м... Болей »
Пара ісьці з духам часу. Пачатак 1960-тых гадоў у Амэрыцы характэрны тым, што на палітычнай сцэне зьяўляецца й пачьгаае дзеіць новае, маладое пакаленьне, — якое ўзгадавалася й прайшло навуку ў часе й пасьля II-ой сусьветнай вайны. Гэтую „учарайшую моладзь" трапна акрэсьліў адзін зь ейных духовых прадстаўнікоў, прэзыдэнт Кэнэды: „...народжаныя ў гэтым стагодзьдзі, загартаваныя вайною, здысцыплінаваныя цяжкім і горкім мірам, прадукт нашай... Болей »