![]() |
![]() |
Кніга эсэ мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуры, выкладчыка ЕГУ Сяргея Харэўскага апавядае пра адлюстраванне Мінска мастакамі розных эпох, ад канца XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Каб паказаць эвалюцыю мыслення мастакоў-урбаністаў ад ілюстратыўнага да вобразастваральнага падыходу, аўтар суб’ектыўна вылучае персаналіі чатырнаццаці мастакоў, чые творы найбольш стылістычна адметныя для кожнага перыяду або ў чыім даробку пошук в... Болей »
“Мінскі дзённік”, ад пачатку створаны па-ангельску, апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020-га года. Гэта сведчанне ад першай асобы, у якім інтымная штодзённасць адной пісьменніцкай сям’і знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным голасам аўтаркі, вяртае чытача ў вір жыцця паўсталага гораду, у дні трывогі, салідарнасці і балючай надзеі.“Мінскі дзённік” з’явіўся на шв... Болей »
Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы, якія адваёўваюць прастору ва ўскраінаў. Стары Мінск малалюдны, таму і колькасць паэтаў на колькасць культурна каштоўных квадратных... Болей »
Пачатак XX стагоддзя адметны для беларускага дойлідства з’яўленнем мноства каталіцкіх бажніц у стылі неаготыкі, якія істотна змянілі аблічча нашых сяліб. Сярод гэтых храмаў ёсць сапраўдныя шэдэўры. Адзін з іх - касцёл Св. Тройцы ў Гервятах - крыніца натхнення аўтара гэтага альбома. Болей »
Упершыню беларуская міфалогія прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапсйскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка — Жыццё і Смерць, Чалавек і Прырода, Дабро і Зло. Кніга будзе карыснай студэнтам ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ і вучням старэйш... Болей »
У дакументальнай кнізе, прысвечанай Міхасю Кукабаку — беларускаму іншадумцу і публіцысту часоў СССР, адлюстраваныя невядомыя старонкі яго біяграфіі, а таксама прадстаўленыя публіцыстычныя творы і дакументы. Аснову кнігі складае штэрв’ю з Міхасём Кукабакам, якое запісвалася на працягу трох дзён у лютым 2013 года ў Маскве. Болей »
Кніга прысвечана праблеме, недастаткова распрацаванай і даволі дыскусійнай, пры даследаванні якой сутыкаюцца розныя падыходы. Аўтар разглядае дзейнасць ордэна езуітаў на Беларусі ў сувязі з тымі гістрычнымі працэсамі, якія адбываліся ў краіне ў XVI — пачатку XIX ст., і ацэньвае ролю езуіцтва ў гэтых працэсах. Чытач, нават дасведчаны ў айчыннай гісторыі, знойдзе для сябе шмат надзвычай цікавых фактаў. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай маф... Болей »
Выданне "Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы" падрыхтаванае выкладчыкамі курсаў "Мова Нанова" Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам. Аснову склалі матэрыялы з заняткаў, "апрабаваныя" ў 10 гарадах Беларусі. У кнізе ро-біцца ўхіл у практычнае выкарыстанне беларускай мовы, таму большасць слоўнікавых словаў мае прыклады ўжывання. Апроч таго, кожныя заняткі маюць граматычны дадатак і заданні для самаправеркі. Адрасуецца шырокаму кол... Болей »
Алесь Барскі нарадзіўся на Беласточчыне. Вывучаў рускую філалогію ў Лодзінскім універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У Польскай Народнай Рэспубліцы выйшлі два зборнікі вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы» і «Жнівень слоў». На польскую мову А. Барскі пераклаў вялікі том беларускіх казак «Д’яблава скрыпка». У штотыднёвіку «Ніва» змясціў шмат артыкулаў аб беларускай літаратуры. Алесь Барскі — ч... Болей »