![]() |
![]() |
Новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя. More »
Цыкл вершаў «Лісты да Юліі» нашага выдатнага земляка Я.Баршчэўскага — гімн сапраўднаму каханню і тым узнёслым, а часам і трагічным перажыванням, што яму спадарожнічаюць. Гэтае выданне — пасмяротнае ў творчай спадчыне дацэнта кафедры беларускага літаратуразнаўства ВДУ імя П. М. Машэрава паэта Анатоля Канапелькі, які шмат гадоў прысвяціу вывучэнню і папулярызацыі творчасці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Зборнік разліч... More »
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пі... More »
"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, ... More »
Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя ... More »
У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці, чым усім дзьвюм тысячам зьняволеных бабруйскай калоніі. Такая хваля падтрымкі выклікала нявольную павагу да палітычнага зьняволенага ... More »
Letters to Helsinki by Baradulin Ryhor The collection features 26 mailed and one non-mailed versed letters written by Ryhor Baradulin to his friend renowned novelist Vasil Bykau. The book also includes drawings that he received from the writer in response to his versed letters. While in Finland, Bykau led active life full of meetings, journeys, events as can be seen on his drawings. Ryhor Baradulin, for his turn, informed his friend ... More »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... More »
Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013),... More »
Я ні разэчку ня быў у сапраўднай пустэльні. Але гэта зусім не перашкаджае мне ўявіць, што мы зараз брыдзем па пустэльні. Сонца. Ну як жа безь яго! Пячэць. Ажно скура скварчыць і пакрываецца пухіркамі, як ад холаду. Смага. Абавязкова. Што ж за пустэльня бяз смагі? Рот сьцягвае густая сьліна, якую ні пракаўтнуць, ні сплюнуць. Стома. Ад сьпякоты, ад смагі і ад нядоўгага яшчэ, ды марнага ўжо шляху. Розум. Толькі ён адзіная жыватворная сіла ... More »