|
|
Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяп... Więcej »
Bezpośrednim wzorem dla „Konspiratora Białoruskiego” był „Mały Konspirator”, który w latach latach osiemdziesiątych w czasie stanu wojennego pomagał polskiej opozycji mądrze zmagać się z dyktaturą. Nawet niektóre teksty z „Małego”zamieszczano w „Konspiratorze”. Ale jest to samodzielne wydawnictwo, gdyż ukazuje współczesne białoruskie realia i skutki posępu technicznego. Najwięcej chyba uwagi poświęca się w czasopiśmie organizacji prac... Więcej »
Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку св... Więcej »
"...У паэзіі Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоныя сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні ... Więcej »
Аналізуюцца змены ў канфесіянальным становішчы Беларусі з канца XVIII ст. да сённяшняга дня. На падставе багатага матэрыялу, прац рускіх, польскіх, беларускіх даследчыкаў, выдадзеных у XIX — XX стст., аўтары імкнуліся праўдзіва паказаць нялёгкі гістарычны шлях розных канфесій, іх узаемаадносіны, уплыў на стан грамадства. Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны. Więcej »
Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істотамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Неўзабаве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паўсвету, перажыўшы на сваім ш... Więcej »
Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Więcej »
Marian Pieciukiewicz, Kara za służbę dla narodu. Obrazki z życia na zesłaniu Ze wsi pod Brasławiem przez Syberię do Polski- tak można przedstawić w wielkim skrócie drogę życiową Mariana Pieciukiewicza, białoruskiego działacza i etnografa, którego wspomnienia syberyjskie po raz pierwszy proponuje się czytelnikom. Wspomnienia te zostały spisane przez Pieciukiewicza w latach siedemdziesiątych i osiemdziesiątych ubiegłego wieku w Toruni... Więcej »
На працягу 2 гадзін аўтар распавядае гісторыю нашай зямлі ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і х... Więcej »
„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння сваёй рэспублікі ў пачатку XX ст. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, ... Więcej »