Пушча Язэп, Шчырая лірыка

Шчырая лірыка

Выбранае

Пушча Язэп

Язэп Пушча (1902 - 1964) - беларускі паэт, адна з галоўных постацяў легендарнага "Узвышша" - перажыў узлёты і расчараванні савецкай эпохі, у часы сталінскага тэрору быў на доўгія 28 гадоў адарваны ад Бацькаўшчыны. У зборнік уключаны самыя шчырыя лірычныя творы паэта, напісаныя ім на працягу ўсяго свядомага жыцця. Болей »


Іофе Кася, шыба без шкла

шыба без шкла

Іофе Кася

Кася Іофе (Кацярына Навіньскі, раней Кавалёнак-Глухоўская і Глухоўская па пашпарце) - беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляеццаў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў 2020 г. мусіла выехаць за межы Беларусі, з восені 2020 г. жыве ў Кракаве. Заснавальніца фэстываляў «Культура на выгнанні» («Культура ў эмі... Болей »


Лескець Сяргей, Шэпт

Шэпт

Лескець Сяргей

Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц. У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кн... Болей »


Воранаў Віталь, Шэптам

Шэптам = Szeptem

Воранаў Віталь

Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзі... Болей »


Галубовіч В. І., Ермашкевіч Р. І., Шапавал Г. Ф. і інш., Эканамічная гісторыя Беларусі

Эканамічная гісторыя Беларусі

Курс лекцый

Галубовіч В. І., Ермашкевіч Р. І., Шапавал Г. Ф. і інш.

Адлюстравана гаспадарчае жыццё Беларусі з першабытнаабшчыннага часу да нашых дзён. Паказаны асноўныя этапы ў развіцці сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту рэспублікі, разгледжаны пытанні аб стане фінансаў, грашовага абарачэння, узроўні жыцця працоўных. Разлічана на студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, а таксама на тых, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі эканамічнага развіцця Беларусі. Болей »


pdf
Эквівалент

Эквівалент

Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы

Людзі, якія некалі былі вымушаны з’ехаць са сваёй Бацькаўшчыны, якія шукалі не тое, што лепшага жыця, а паратунку на чужыне, нават здаля ад Радзімы заставаліся (і застаюцца) патрыётамі сваёй краіны. Краіны, якая змусіла да выезду, трактуючы сваіх сыноў і дачок па-мачысінаму. Эмігранты, а пра іх гаворка, застаючыся вернымі сянамі сваёй Бацькаўшчыне, нават на чужыне не пакідалі спосабу і нагоды сказаць праўду пра тое, што было і які лёс з... Болей »


pdf
Трэнас Віка, Экзістэнцыйны пейзаж

Экзістэнцыйны пейзаж

вершы

Трэнас Віка

У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Кніга «Экзістэнцыйны пейзаж», несумненна, будзе цікавая шырокай чытац... Болей »


Процька Тацяна, Эксперыментатар з беластоцкай гімназіі

Эксперыментатар з беластоцкай гімназіі

Кароль Чаховіч

Процька Тацяна

Апавядаецца пра нялёгкі лёс настаўніка, таленавітага вучонага-фізіка з-пад Ашмян К. Чаховіча (1832-1902 гг.), які разам з М. Гусевым выпускаў першы ў Расіі навуковы фізіка-матэматычны часопіс (выдаваўся ў Вільні ў 1860-1863 гг.), быў членам вядучых навуковых таварыстваў, членам-карэспандэнтам Галоўпай фізічнай абсерваторыі, аўтарам канструкцый навуковых і дэманстрацыйных прыладаў. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Дабачэўская В. А., уклад., аўт. тэксту і камэнт., Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

Дыхтоўны альбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына” адкрывае чытачам унікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне амаль сто годаў таму. Каштоўнас

Дабачэўская В. А., уклад., аўт. тэксту і камэнт.

Дыхтоўны альбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына” адкрывае чытачам унікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне амаль сто годаў таму. Каштоўнасьць гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць: экспэдыцыя адбылася яшчэ да калектывізацыі і зафіксавала тагачасны характар самабытнай беларускай культуры. Таму матэрыялы экспэдыцыі маюць навук... Болей »


pdf
Лагвіновіч Іван, Элегія палескага матыля

Элегія палескага матыля

Вершы

Лагвіновіч Іван

Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзяёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвінові... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277] [278] [279] [280] [281] [282] [283] [284] [285] [286] [287]   Наступная   Апошняя