![]() |
![]() |
Вядомы празаік, адзін з найбольш яркіх аўтараў полацкага андэграўнду 1970-х, падрыхтаваў новую кнігу “Забойца анёла” — апавяданні і аповесці, напісаныя цягам апошняга дзесяцігоддзя. Пра аўтара: Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся ў 1953 годзе) — празаік, аўтар кніг “Жанчына ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Ператвораныя ў попел” (2005), “Альбом сямейны” (2007), “Багун” (2013), “Албанскае танга” (2016... Болей »
Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ... Болей »
Кніга з такой прыгожай назвай – вынік агульнай працы настаўнікаў, вучняў і апантаных цудоўнай ідэяй пошуку таямніц мінулага людзей шаноўнага ўзросту, якія жывуць па абодва бакі Белавежскай пушчы. Рэдактарам выдання выступае Наталля Герасімюк, адначасова аўтар аднайменнага праекту, прадуктам якога і з’яўляецца публікацыя. Гэта двухмоўнае выданне (польска-беларускае) знаёміць наз з міфамі і легендамі, звязанымі з паходжаннем назваў асобны... Болей »
Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі з архіва аўтара. Болей »
Аналітычны матэрыял характэрызуе час, складаныя падзеі, цяжкі людскі лёс напярэдадні і пачатку Другой сусветнай вайны. Упершыню прадстаўлены спісы загінуўшых у часе вайны жаўнераў беларускага паходжання Польскага войска на баку заходніх саюзнікаў. Матэрыялы разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх хто цікавіцца падзеямі беларуска-польскіх адносін. Болей »
Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя. У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы» (1545). Болей »
Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у я... Болей »
Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. А... Болей »
Гісторыя зямлі беларускай насычана загадкамі і таямніцамі, якія з глыбокай даўніны, а то і з блізкай сучаснасці дай-шлі да нас у вобразах легенд, паданняў і цікавых гісторый. Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча якраз і складаюць невялікія апавяданні і вершы, сюжэты якіх ён пачуў і запісаў падчас шматлікіх вандровак па родным краі. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа. Болей »
Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні дзень. Болей »