Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дашкевіч Алег, З вышыні птушынага палёту

З вышыні птушынага палёту

Апавяданні

Дашкевіч Алег

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2022

Выдавец: Выдавец Раман Цымбераў

Памеры: 120 с.

ISBN: 978-985-7303-15-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Алег Дашкевіч, Выдавец Раман Цымбераў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.

Беларускія аўтары: Дашкевіч Алег

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

mp3
Дашкевіч Алег, З вышыні птушынага палёту

З вышыні птушынага палёту

Апавяданні

Дашкевіч Алег

Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё. Болей »


epub
Дашкевіч Алег, Сон пасля катастрофы

Сон пасля катастрофы

апавяданне

Дашкевіч Алег

У Хойнікі прыехалі апоўдні, а там палівачка ездзіць і палівае бясконца пляц перад райкамам. Ездзіць па коле, як завадная, пырскае і пырскае вадой. І больш нікога. Прыехалі на поле калгаснае, здымаем, як цёткі капусту садзяць. Сядзяць на баразне, што за трактарам, у павязках марлевых, і торкаюць у барозны расаду. Пыл шалёны, яны зверху нейкую плёнку нацягнулі, а пад ёй ён – як хмара чорная. Пытаемся, навошта плёнку нацягнулі? Адказваюць,... Болей »


epub
Дашкевіч Алег, Хмара

Хмара

апавяданне

Дашкевіч Алег

Сонца жарыла як у апошні дзень. Стаяла такая задуха, што без вады было не абысціся. Мы сабраліся і душэўнай кампаніяй паехалі на Цну. Я, Віця, Кася, Сева і Гена. Па шляху здарыўся піўбар «Фрэгат», пасля зайшлі ў краму і павольна пасунуліся, шукаючы зручнага месца для прыпынку на беразе вадасховішча. Халера, але нехта ж прыдумаў піць гарэлку ў спёку. Пілі і мы. Адзін, два, тры разы – і накаціла шалёная эйфарыя. Так бывае. Як той казаў, п... Болей »


epub
Дашкевіч Алег, Настальгія па „Нашай ніве”

Настальгія па „Нашай ніве”

Дыптых

Дашкевіч Алег

— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна пра пастаўленую камандзірам задачу... Вы дзе ёсьць? — слушна, не чакаючы адказу, працягваў прапаршчык, — вы на палігоне. На палігоне, а н... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Журналісты

Журналісты

Дашкевіч Алег

“Напачатку 1990-х, пасьля распаду Савецкага Саюза і падзення жалезнай заслоны, беларускія журналісты нарэшце адчулі значэньне, вартасьць і задавальненьне, якія нясе іх прафэсія”, - такімі словамі пачынаюць фільм ягоныя аўтары. Перад камэрамі выступаюць журналісты й супрацоўнікі незалежных мэдыяў, якія распавядаюць пра свой жыцьцёвы выбар. Адныя рызыкуюць свабодай і жыцьцём, працуюць у апазыцыйных выданьнях, іншыя выбралі кар’еру і спаўн... Болей »


epub
Дашкевіч Алег, Кабанчык

Кабанчык

Аповед

Дашкевіч Алег

У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі ўгару падымаецца густая пара. Гадзіну таму дзядзька Міша, наваліўшыся на кабана і чухаючы за хракавым вухам, мерыўся вызваліць кабан... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Выбар

Выбар

дакумэнтальны фільм

Дашкевіч Алег

Фільм зьняты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у 2001-м, паказвае настроі ў калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў у Менску і ў правінцыі. Сьціплы побыт працаўнікоў і заклікі Лукашэнкі аб абмежаваным спажываньні мяса кантрастуюць з раскошаю ўлады. Ці маюць беларусы выбар? -- Маюць, -- сьцьвярджае аўтар фільму, паказваючы вызваленьне ад савецкага ўціску і правядзеньне рынкавых рэфомаў у Польшчы й Летуве. – Для Польшчы “Салідарнасьць” гэта ў... Болей »