Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі.Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй Беларусі. Болей »
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі спект... Болей »
Дмитрий Строцев - белорусский поэт, пишет на русском языке. Родился в Минске в 1963 году. Автор 18 книг стихов. Руководитель литературно-издательского проекта «Новые Мехи», издатель альманаха и поэтической серии «Минская школа». Член Белорусского ПЕН-центра. Лауреат много-численых премий, в том числе, премии Фонда Библиотеки Вацлава Гавела Disturbing the Peace Award to a Courageous Writer at Risk (2021), Swedish PEN's Tucholsky Award (2... Болей »
Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на вы... Болей »
Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў. Аўтар даў рады стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перада... Болей »
У кнізе паказаны нялёгкія ўмовы дзейнасці ў Беларусі ўніяцкай царквы, яе ўзаемадачыненні з каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, абгрунтоўваецца, што з усіх хрысціянскіх рэлігій нацыянальна-культурным традыцыям нашага краю найбольш за ўсё адпавядала ўніяцтва. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, шырокаму колу чытачоў якіх зацікавіць гісторыя царкоўна-рэлігійнага жыцця. Болей »
У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць і патрыятызм, шляхі творчых пошукаў мастакоў слова. Болей »
Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаван... Болей »
Часцей іншых білі пеналыді футбалісты Гішпаніі - ажно 16 разоў. Да 2010 году іх пенальтысты былі амаль бездакорнымі - 14 забітых з 14. А вось на апошнім мундыялі, калі “фурыя роха” стала чэмпіёнам, яе выканаўцы памыліліся двойчы. Усяго ж пенальці ў асноўны і дадатковы час гульні' выконвалі прадстаўнікі 47 краін. 3 тых, што білі 11-мятровыя больш пяці разоў абсалютны вынік маюць пенальтысты Францыі (9 з 9), Нідэрляндаў (8 з 8) і Партугал... Болей »
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”. Болей »