Загаловак на мове арыгіналу: Ulysses
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1993
Рэдактар: Шупа Сяргей
Перакладчык: Максімюк Ян
Памеры: 400 с., 21 см
ISBN: 83-85918-01-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [3667]
УДК: 820(73)-3=826
Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выданьня Ulysses by James Joyce, Modern Library Edition, New edition, corrected and reset, 1961 Random House, Inc., New York
Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на выцягнутае конскае аблічча, што яго багаслаўляла, пагыркваючы й пахітваючыся, ды на валасы без танзуры, усыпаныя крапінкамі й сьветлыя адценьнем яснага дубу. (Telemachus, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | Прыватны кнігазбор