![]() |
![]() |
Віктар Швед - паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 г. вершам „Я - беларус” у тыднёвіку „Ніва”. Піша на беларускай і польскай мовах. Член Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы - Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Апублікаваў 16 зборнікаў вершаў (Жыццёвыя сцежк... Болей »
Генры Лоўсан (1867 - 1922) - паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўных класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою. Болей »
Успаміны "З тайгі пад Акропаль" Зыгмунта Мінейкі (1840-1925) , грамадскага дзеяча, інжынера, вайскоўца, навукоўца на беларускай мове друкуюцца ўпершыню. Яны адметныя тым, што адлюстроўваюць падзеі паўстання 1863-1864 гг., у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Аўтар праз свой уласны досвед вядзе гаворку пра падрыхтоўку да паўстання, пра удзельнікаў і падзеі паўстання, якія трагічна адбіліся на лёсах тых, хто да яго спрычыніўся. Успаміны ўт... Болей »
Цяпер, калі Расія усімі сяродкамі русыфікуе і на'т фізычна нішча наш народ, ё справаю вялікае вагі, як ставяцца да нас іншыя суседзі нашыя. Вось. Украіна. На ўсіх нашых адправах, як угодкі і інш., заступнікі Украінцаў пэўняць нас у сваім вялікім да нас прыязьньстве. Паглядзім, як ё запраўды. Болей »
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах... Болей »
У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны нацыянальны рамантызм — тое, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтаркі і яе чытачоў. У выданні сабраныя, як паведамляе анатацыя, “гістарычн... Болей »
Новыя творы паэта расказваюць пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, чалавека з чалавекам. Чытачы знойдуць у кнізе вершы чыста лірычнага плана, а таксама гумарыстычныя творы. Болей »
Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Увазе чытачоў прапаноўваюцца мэмуары сваяка Якуба Коласа, стваральніка атрадаў Службы Парадку у часе нямецкай акупацыі, змагара супраць саветаў, кіраўніка Беларускага вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча. Аўтар засяроджвае сваю ўвагу на ўспамінах 20-40 гадоў мінулага стагодзьдзя. Апісвае і жыцьцё на Нясьвіжчыне “за палякамі”, і прыход саветаў, беларускую дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі. Кніга напісаная жывой сакавітай мовай, лё... Болей »