![]() |
![]() |
Першая кніга літаратара Наваполацка і ўдзельніка творчага аб’яднання “Крылы” Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў у апошнія гады. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае цесную сувязь чалавека з прыродай. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка паэта. Многія творы прысвечаны людзям, з якімі звязаў лёс. Болей »
За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі, крымінальнікамі і нават вампірамі. Усё гэта тым ці іншым чынам адлюстравана ў кнізе. Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бу... Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі сведчанні ўцалелых жыхароў з соцень беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »
Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі...” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты ра... Болей »
У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў. Болей »
Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экза... Болей »
Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам. Болей »
Наста Кудасава - беларуская паэтка, перакладчыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомель-скай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Мае невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурц-кай на беларускую мову. Атрымала прэмію Бела-рускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Н... Болей »
Рана ці позна кожны падлетак трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін, і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі аповесцяў і апавяданняў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сіт... Болей »
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскім... Болей »