![]() |
![]() |
Абшырная святліца. Направа ад публікі вокны ў сад, бліжэй да аркестра — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом вісячая недарагая лямпа, на сцяне абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар. Напроці — сцяна і дзверы ў бакоўку (каморку); справа пры сцяне ад бакоўкі— ложак, засланы коўдрай, у галавах высока накладзена падушак; налева — у кутку — печ; на сцяне стрэльба, старасвецкі з гірамі гадзіннік і некалькі тан... Болей »
Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне. Болей »
У сваёй працы Дзмітрый Матвейчык асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў Паўстання 1863-64 у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў. Аўтар,беларускі гісторык –архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў. Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вуз... Болей »
Магчымасьць дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй, беларускамоўнымі і расейскамоўнымі, роля цэркваў у трансфармацыі сьвядомасьці, спэцыфіка “польскага пытаньня” ў беларускім кантэксьце і лёс сацыялёгіі. Гэтыя ды іншыя пытаньні разглядаюцца ў кнізе філёзафа ды багаслова П. Рудкоўскага. Болей »
Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »
Кніга прысьвечаная падзеям на літоўскім тэатры ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. і ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што скончылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г. Болей »
Конкурс «Паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі: 1945-1965» запрашае да прыгодаў у блізкай Гісторыі. Беларускія школьнікі ў канцы XX стагодзьдзя пішуць пра жыцыцё сваіх бацькоў і жыцыцё сваёй краіны. Школьнікі самі зьбіраюць дакумэнты і сьведчаньні эпохі, а калі яны робяць высновы, то ім не павінны перашкаджаць грамадзкія стэрэатыпы ды палітычныя лёзунгі. Падобныя конкурсы ўжо даўна ладзяцца ў іншых краінах Сярэдняй Эўропы і ў Нямеччыне. Конкур... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК Болей »
Кніга ўключае ў сябе творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка (выпуск 2024 года) – нефармальнага праекта па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 года. Прапанаваныя для кнігі тэксты раскрываюць найразнастайнейшыя грані таленту аўтараў і аўтарак: паэзія змяняецца прозай, драматургія – перакладамі, а верлібр – сілаба-тонікай. Зборнік з’яўляецца лагічным працягам папярэдніх анталогій выпускнікоў ШМП: «Параходзік сучасн... Болей »
Кніга публіцыстыкі вядомага беларускага археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, заснавальніка Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міхася Аляксандравіча Ткачова (1942—1992). М. А. Ткачоў вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 11—18 ст. Ён аўтар кніг «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» (1977), «Абарончы... Болей »