|
|
«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — гэта расповед пра тое, як у сумнай шэрай паўсядзённасьці савецкага існаваньня зьявілася бліскучая ўнікальная беларуская ідэнтычнасць. На Каляды 1980 году група менскіх студэнтаў, якія назвалі сябе «Майстроўняй», вырашае адрадзіць старую народную абрадава-песенную традыцыю калядаваньня ў цэнтры гораду. Як аказалася, гэта быў толькі першы крок. Неўзабаве група становіцца ядром нацыянальнага руху, які п... Болей »
У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні i выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў XIII Гарэцкіх чытаннях 16 чэрвеня 2005 г., нрысвечаных жыццю і творчасці выдатных сьіноў Беларусі: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага і яго брата выдатнага геолага, эканаміста, грамадскага дзеяча акадэміка Га... Болей »
Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі цаліннай», якую напісаў у выніку паездкі на ўборку першага цаліннага ўраджаю, на Усесаюзным літаратурным конкурсе, прысвечаным Усесаюзнаму ... Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада і вёскі — піша ён з вялікай зацікаўленасцю і шчырасцю. Болей »
Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. Болей »
Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Як пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўску... Болей »
«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдычная дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе. Болей »
ЯНКА СТАНКЕВІЧ Выдатны беларускі грамадскі дзеяч, лінгвіст і перакладчык Бібліі на беларускую мову Янка Станкевіч (1891-1976) быў адной з фігураў, што спрычыніліся да павелічэньня й умацаваньня беларускай грамады Амэрыкі ў 1940-я-- 1960-я гады. Супрацоўнік газэты "Наша Ніва", яшчэ ў 1918 г. ён выдаў разам з нямецкім мовазнаўцам Р. Абіхтам лемантар (падручнік-буквар) "Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным". 25 Сакавіка 1918 г. Я... Болей »
Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер — галоўны рэдактар часопіса "Верасень", а таксама намеснік... Болей »
У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта – праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп’ютар і не любіць малако. Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Як заўжды Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан шмат увагі надаюць не адно сучаснасці, але і беларускім традыцыям, легендам і паданням. Казка складаецца з невялікіх гісторый, якія зручна чытаць нават таму,... Болей »