![]() |
![]() |
У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана... Болей »
Гадунец сялянскай сям’і — Андрэй Чэмер (Аляксей Анішчык) здабыў сярэднюю асьвету ў Наваградзкай Беларускай гімназіі, у якой вучыліся пераважна сялянскія дзеці. Усе яны ня толькі зналі цану мазаля і ўласнага куска хлеба, але таксама, пад дабрачынным уплывам педагогаў, цьвёрда усвоілі жыватворныя прынцыпы дабра, праўды і справядлівасьці, здаровага патрыятызму. Начынаючы з пятага класа школы, будучы журналіст і паэт нязьменна трымаўся кляс... Болей »
Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »
На гістарычным шляху беларусаў да свабоды і нацыянальнай кансалідацыі выключна важнае месца займае дзейнасць і творчасць Кастуся Каліпоўскага. Знакаміты рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт і мысляр, правадыр адчайна-смелага, шмат у чым паваротнага паўстання 1863 года на землях Беларусі і Літвы супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, ён упісаў яскравую старонку ў гісторыю вызваленчага руху і культуры беларускага народа, пакінуў ... Болей »
Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не то... Болей »
У гэтым выданьні зьмешчаныя выбраныя працы вядомага беларускага нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1891—1976), якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі. Болей »
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Кнігу вершаў Алеся Камоцкага "Забірай маё лета", напісаных у 2012-14 г.г., аздобіў фотаздымкамі Вадзім Грудзько. Болей »
„Забіць упалмінзага“ — трэцяя кніга Зьмітра Бартосіка ў сэрыі „Падарожжаў Свабоды“ пасьля папярэдніх: „Быў у пана верабейка гаварушчы“ і „Клініка кітайскага дантыста“. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларус... Болей »
Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый. Болей »