Васіль Быкаў 100, Выд. 2-е, дапоўненае

Васіль Быкаў 100

На Свабодзе. У кантэксце Рэмбранта. Далёка ад дому

Да стагодзьдзя клясыка беларускай літаратуры Васіля Бы-кава ў кнігу сабраныя 100 цытатаў пісьменьніка, якія гучалі на Радыё Свабода, агляд яго выданьняў у Чэхаславаччыне, лісты з Хэльсынкі, Бэрліну і Франкфурту ў Прагу, успаміны пра ягонае знаходжаньне ў сталіцы Чэхіі. Над кнігай працавалі Аляксандар Лукашук, Галіна Навумчык, Сяргей Навумчык, Алена Ціхановіч, Сяргей Шупа. Фотаздымкі з архіву I. Быкавай, С. Навумчыка, М. Чэрнага, У. Яндз... Болей »


Шыдлоўскі Кастусь, Васковыя таблічкі

Васковыя таблічкі

погляд на мінулае і будучыню

Шыдлоўскі Кастусь

Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Болей »


pdf
epub
Разанаў Алесь, Вастрыё стралы

Вастрыё стралы

Версэты, паэтычныя мініяцюры

Разанаў Алесь

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння і мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваей будове яны нагадваюць балады і прытчы і спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю і філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё і роздум, рэальнасць і магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» і «Пункціры». Болей »


pdf
Целеш Вячка, Ваўкавыскія паштоўкі

Ваўкавыскія паштоўкі

1910-1939. Каталог

Целеш Вячка

Паштоўкі, або адкрытыя пісьмы (так іх раней афіцыйна называлі), з’явіліся ў другой палове XIX стагоддзя. 3 гісторыі пошты вядома, што з самага пачатку існавання дзяржаўнай пошты пісьмы, напісаныя на лістах паперы, адпраўляліся ў закрытым канверце з наклеенай маркай - аплаты за паштовую паслугу. 3 развіццём паштовай камунікацыі ў аўстрыйскага эканаміста Эмануіла Германа з’явілася ідэя пасылаць па пошце кароткія пісьмовыя паведамленні без... Болей »


pdf
Туронак Юры, Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі

Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі

Туронак Юры

З імемнем Юрыя Туронка звязаны даследаванні найбольш цікавых і забароненых тэмаў у сучаснай гісторыі Беларусі. Адным з важнейшых напрамкаў працы даследчыка з'яўляюцца жыццяпісы (жыццярысы) людзей, якіх у Беларускай афіцыйнай гісторыі проста няма, або ўзгадваюцца яны адносна і ўскосна, а лепш сказаць – мімаходзь. Адным з такіх адраджэнцаў, імя якога незаслужана памінаецца, з'яўляецца Вацлаў Іваноўскі. Аўтар нездармн піша ў загалоўку кні... Болей »


Цэсьлер Уладзімір, Ваш Цэсьлер

Ваш Цэсьлер = Your Tsesler

Альбом

Цэсьлер Уладзімір

Імя Ўладзімера Цэсьлера ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці. Фірмовы знак «ArtDesignStudio V. Tsesler & S. Voichenko», a пасьля трагічна раньняга скону Сяргея Войчанкі ў 2004 годзе — «ArtDesignStudio V. Tsesler», — гэта гарант высокага прафэсіяналізму, якасьці й сучаснае мастацкае мовы. Характэрная асаблівасьць творчага мэ... Болей »


pdf
Бохан Юрый, Ваяры Грунвальдскай бітвы

Ваяры Грунвальдскай бітвы

Бохан Юрый

Кніга прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі - Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, растаноўка сіл, вайсковая арганізацыя праціўніка, іх колькасны склад, узбраенне, стратэгія, тактыка. Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў ... Болей »


pdf
epub
Некляев Владимир, Веда

Веда

Книга поэзии

Некляев Владимир

«Веда» - зборнік вершаў знакамітага беларускага паэта Уладзіміра Няклаева у перакладзе на расейскую мову. Трапілі сюды вершы, якія раней бачылі свет найперш па-беларуску, пасля у іншых мовах свету, але не па-расейску. Расейскамоўны чытач зможа пазнаёміцца з паэмай «Зорка Палын», вадэвілем, або, як называе тое аўтар з «канцэртам для паэта з аркестрам» «Наскрозь» ды з вялікай колькасцю вершаў, перакладам якіх займаліся самыя розныя перакл... Болей »


pdf
Тварановіч Галіна, Вектары беларусазнаўчых даследаванняў

Вектары беларусазнаўчых даследаванняў

Традыцыя - Сучаснасць - Узаемасувязі

Тварановіч Галіна

Новая кніга Галіны Тварановіч адносіцца да тых навуковых прац, якія ўводзяць Беларусь і беларускую гуманіта-рную навуку ў кантэкст і арбіту сусветнага літаратурнага працэсу. Яна ахоплівае вялікі аб ём канкрэтнага фактычнага матэрыялу і дае глыбокае ўяўленне пра гісторыю і сучасны стан беларускай літаратуры ва ўсёй яе шматстайнасці, з улікам творчага ўнёску пісьменнікаў далёкага замежжа і даробку літаратараў “Белавежы”. Праблемна-тэматыч... Болей »


pdf
Законнікаў Сяргей, Вера, надзея, любоў

Вера, надзея, любоў

Кніга лірыкі

Законнікаў Сяргей

Новай кнізе паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, уласціва абвостранае пачуццё сучаснасці, дакладнасць грамадзянскай пазіцыі, адкрытасць і страснасць у сцверджанні ідэалаў нашага жыцця. Лёс лірычнага гсроя моцным вязьмом веры і любові звязаны з клопатам і справамі сваёй Радзімы, яе працавітых, сумленных, душэўна шчодрых людзей, яго сэрца адгукаецца на ўсе радасці і трывогі неспакойнага стагоддзя. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277] [278] [279] [280] [281] [282] [283] [284] [285] [286] [287] [288]   Наступная   Апошняя