|
|
• *** Паміж сэрцам маім i трывогай... • *** Можна ў сцежцы змыліцца... • *** Часта думаю... • Апасіяната • Роздум • *** Як лёгка наперад глядзець... • *** Ці бог ішоў з парадай?.. • *** Смутак — начны валадар... • Пачатак • *** Сакавік. Дажджы асеннія... • Вясна ідзе • *** Вылятаюць сорак выраяў... • Першы гром • Змярканне • *** Устаньце, мёртвыя тыраны... • *** Сплывае гук... • Бессмяротнасць • Размова з... Болей »
Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кож-ны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, пра родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на... Болей »
Прапануемы чытачу зборнік зьяўляецца унікальнай ілюстрацыяй жыцця і творчасьці беларуса-патрыёта, які на працягу паўстагоддзя, саматугам, насуперак безлічы перашкодаў, служыў свайму народу на Бацькаўшчыне і за мяжою. Красамоўныя факты: 11 (адзінаццаць) гадоў зьняволення і 42 гады рэдактарства беларускай газэты за акіянам (без падтрымкі партыяў і спонсараў!) гавораць самі за сябе. Сотні выданых ім артыкулаў зьяўляюцца дакументальным мата... Болей »
У невялічкім гарадку Ківіылі, што раскінуўся на паўночна-усходнім узбярэжжы Балтыйскага мора ў Эстоніі жыве, працуе і піша свае вершы і апавяданьні цікавы чалавек Уладзімер Дзехцярук. Нарадзіўся ён ў 1953 годзе ў вёсцы Повіць Кобрынскага раёна Берасцейскай вобласці. Цеплыня бацькоўскіх адносін, разнастайнасьць інтарэсаў бацькі - дасьледчыка, мовазнаўца, настаўніка і яго патрабавальнасьць у выхаваньні дзяцей з'явіліся добрым падмуркам дл... Болей »
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »
Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх эвалюцыю самога жанру. Гравюры Кацярыны Дасько насычаюць кнігу ўзорамі бачання і робяць яе літаратурна-мастацкай. Болей »
«Такое кароткае лета» — трэцяя кніга вершаў Раісы Баравіковай. Яе склалі вершы апошняга часу. Кніга складаецца з двух раздзелаў. У першым — роздум лірычнай гераіні пра час, пра чалавечы абавязак перад Радзімай, сваім народам. У другім — доля жанчыны, пошук чалавечага шчасця, уменне распарадзіцца ім. Сюды ўвайшлі вершы інтымна-лірычнага плану, ёсць тут чаканне i ростань закаханых. Болей »
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны. Болей »
Кніга "Талстой і фіялетавае крэсла" ("Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading", 2011) — першы і найбольш аўтабіяграфічны твор паспяховай амерыканскай пісьменніцы ў жанры нон-фікшн Ніны Занковіч. Аўтарка, а адначасова і стваральніца сайта www.readallday.org, распавядае пра праект чытання па кнізе штодзень, ажыццёўлены, каб пераадолець псіхалагічныя наступствы пасля смерці сястры. У прачытаных кнігах і ва ўласных успаміна... Болей »
Дзеяньне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульна-нацыянальнага маразму. ЦІ дапаможа ім Імаверская Кніга ўрата... Болей »