|
|
У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне, жытло”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьне... More »
„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe tek... More »
Перад нашымі вачыма першы том новага навуковага часопіса “Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў”/,,Rocznik Centrum Studiów Białoruskich”. Гэта збор тэкстаў беларускіх даследчыкаў, якія працуюць у Цэнтры Беларускіх Студыяў, створаным пры Студыюме Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW). Для таго каб зразумець, чаму паўстаў гэты часопіс, а таксама чаму паўстаў такі цэнтр, чаму ў Польшчы, чаму менавіта пры Студыюме Усходняй Еўропы, -... More »
Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці. Многія артыкулы, успаміны, развагі, інтэрв’ю, змешчаныя на іх старонках, важныя і актуальныя да сёння. ... More »
У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі „адным сказам“. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода, а таксама іншых СМІ, сацыяльных сетак, якія публікаваліся на плятформах РС.... More »
У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці. More »
A combination of Yuhasya Kalyada’s ruthless sincerity and lyrical sensitivity — the debut collection entitled Afanasi’s Major Mistake — features the stories Green Bubbles, the Golden Ocean and the trilogy The Summer, as well as Invicta or Afanasi’s Major Mistake. The Summer is sadness mixed with emotions and feelings. The reader witnesses an ironical confession as if one can hear only one view on developments, true or false, and readi... More »
Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі): "Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада. Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стара... More »
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Анатоля Клешчука, асабістых архіваў сям'і Адамчыкаў, Лявона Юрэвіча, творы Арлена Кашкурэвіча і Заір... More »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. More »