Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Каўрус Л. І.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Дэбют
ISBN: 985-02-0757-4
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2005 by Югася Каляда
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 821.161.3-3
Спалучэнне бязлітаснай шчырасці і лірычнай пачуццёвасці Югасі Каляды - дэбютны зборнік “Галоўная памылка Афанасія” змясціў апавяданне “Зялёныя бурбалкі, залаты акіян”, трылогію з аповедаў “Лета”, аповесць “Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія”. У трылогіі «Лета» смутак пераплятаецца эмоцыямі і пачуццямі, і чытач нібы прысутнічае пры іранічнай споведзі, калі прапануецца толькі адна версія падзей, магчыма – праўдзівая, магчыма – не, але ў кожным разе чытанне перацякае ў квазісяброўскае камунікаванне: размова выходзіць такой, якой часта і бывае ў рэальным жыцці – маналагічнай, нястрымнай і мазаічнай. Зборнік крытыкі залічаюць да моладзевай літаратуры, як піша Аксана Бязлепкіна “У незапоўненай нішы моладзевай літаратуры ў «Галоўнай памылкі Афанасія» Югасі Каляды ёсць усе шанцы стаць настольнай кнігай для тых чытачак, якім у чаканні тэлефоннага званка ад каханага патрэбна падтрымка ў выглядзе аптымістычнай гісторыі пра недарэчнага і ленаватага анёла-ахоўніка.”
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Югася Каляда - паэт, празаік. Нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Друкавалася ў газетах "Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", калектыўным зборніку "Формула кахання". Аўтарка кнігі прозы "Галоўная памылка Афанасія" (2005). У 2007 кніга "Галоўная памы... Болей »
Югася Каляда нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэтв (Менск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск). Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным зборніку «Формула кахання». Аўтарка кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005). У 2007 кніга «Галоўная памыл... Болей »
Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з канапы, папрасаваць спадніцу... а мо’, ня трэба – для сельскае мясцовасьці?.. Зрабіць нешта прыстойнае з тварам ды валасамі, пакласьці ў то... Болей »
Дваццаць восьмага чэрвеня, ноч з пятніцы на суботу. Не падабаецца мне сёлетняе лета. Мабыць, гэта дзіцячыя прымхі: лічыць, што лета - заўжды: а) адпачынак; б) сьпёка. Ні таго, ні другога. Канец чэрвеня а я ўсё яшчэ апранаюся як капуста: майка, швэдар, куртка... Яшчэ й хустка на шыю. I парасон. Нашто было цягнуць у Менск поўную торбу сукенак? Усяго толькі пару разоў выйшла з голымі нагамі, і тое сьсінела, пакуль чакала трамваю. Божа, я ў... Болей »