![]() |
![]() |
Кніга “Камізэлька для месяца” — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі. Болей »
У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658—1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам. Болей »
У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія патрэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтычныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых пр... Болей »
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Болей »
Галоўны герой твора – маленькі хлопчык, які жыве з бабуляй ды дзядулем і слухае ад апошняга незлічоныя гісторыі – паданні – сямейныя ўспаміны, біблейныя і талмудычныя казанні ды гістарычныя апісанні – што сплятаюцца ў ягоным уяўленні ў суцэльны сямейны раман. У гэтым расповедзе слова набрыняе рэальнасцю – і хлопчыкаў бацька, які здрадзіў сваёй сям’і, таксама абвешчаны здраднікам водле закона. Прывучаны да шчырасці і свабоды выяўлення по... Болей »
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі... Болей »
Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяп... Болей »
Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу. Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай пра... Болей »
Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку св... Болей »
"...У паэзіі Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоныя сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні ... Болей »