Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гіль Мікола, Камандзіроўка ў Вішанькі

Камандзіроўка ў Вішанькі

Апавяданні, аповесці

Гіль Мікола

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1987

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1987 by Гіль М.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [702]

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай.

Беларускія аўтары: Гіль Мікола

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Гіль Мікола, Дамова

Дамова

Невелікодны аповед-байка

Гіль Мікола

Герой майго цалкам, як кажуць, рэалістычнага і разам з тым усё ж трошкі і дзівоснага аповеду – Раман Карпавіч Савасцей. Спытаеце, хто ён? А ніхто ўжо. Як сам пра сябе кажа, адстаўной казы барабаншчык. А калі папраўдзе – пенсіянер са стажам, і немалым ужо, бо Раману Карпавічу, дзякаваць Богу ці каму там іншаму, семдзесят з гакам. Дарэчы, сам ён не любіць, калі яго называюць гэтак – Раман Карпавіч. І зусім не пасля таго, як аднойчы яго хт... Болей »


epub
Гіль Мікола, Быў у мяне магнат

Быў у мяне магнат

Аповед-згадка

Гіль Мікола

Барані Бог, аніякім чынам не раўняюся я, нават не падсуседжваюся да класіка. Проста, як ні стараўся адысь­ці, адасобіцца ад яго — не магу. Нават не ад яго самога. Усяго толькі ад ягонага захапляючага — не адарвацца! — незабыўнага апавяданьня пад назовам: “Былі ў мяне мядзь­ведзі”. Нявыдуманага апавяданьня, хоць ягоны аўтар і быў вялікі выдумляка і дасьціпнік, мо нават і містыфікатар. Такі ўжо чалавек быў Уладзімір Сымонавіч Караткевіч, ... Болей »


epub
Гіль Мікола, Апошнія

Апошнія

Аповед-згадка пра адну сустрэчу

Гіль Мікола

Калі ўспамінаю тую неспадзяваную і нечакана цікавую сустрэчу, дык перш-наперш чамусьці згадваецца славуты пушкінскі радок: “Невольно к этим грустным берегам меня влечет неведомая сила...” Так ужо сталася, што і Пушкін, нароўні з Купалам, Коласам ды Багдановічам, жыве ў маім сэрцы, і пры нагодзе ягонае слова таксама ўсплывае з прадоння памяці і трывожыць душу… Быў я тады дома, у роднай вёсцы, у запаветным куточку роднае зямлі, дзе нарадз... Болей »


epub
Гіль Мікола, Як я вучыўся катацца на веласіпедзе

Як я вучыўся катацца на веласіпедзе

Аповед-згадка

Гіль Мікола

Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту дабіты “опель-кадэт”. А малодшы амаль адкрыта ігнаруе: вы сабе едзьце, хоць на выхадныя, хоць на ўсё лета, а я ў адкаце, мне ў вашай ... Болей »


Гіль Мікола, Бралася на дзень

Бралася на дзень

Апавяданні

Гіль Мікола

Кнігу склалі новыя апавяданні пісьменніка (нар. у 1936 г. на Лагойшчыне). У цзнтры ягонай увагі — маральна-этычныя праблемы і канфлікты, якія ўзнікаюць у нашы дні ў жыцці людзей. Многія з гэтых праблем узнікаюць у іх менавіта па той прычыне, што яны — вясковыя парасткі на асфальце вялікага горада. Болей »


pdf
epub
Гіль Мікола, Кім і Валерыя

Кім і Валерыя

Аповесці і апавяданні

Гіль Мікола

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемьдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя». Болей »


Гіль Мікола, Тэлеграма з Кавалевіч

Тэлеграма з Кавалевіч

Аповесці

Гіль Мікола

У новую кнігу пісьменнік уключыў дзве аповесці «Дзень пачаўся» і «Тэлеграма з Кавалевіч». Герой першай аповесці Васіль пасля службы ў арміі не вяртаецца ў родную вёску, а застаецца на Далёкім Усходзе, дзе знайшоў сваё каханне. I ўсё ж не перастае ўспамінацца яму радзімая старонка. Так і кліча вярнуцца. I гэты кліч радзімы ўрэшце перамагае ўсякія ўмоўнасці. «Тэлеграма з Кавалевіч», што дала назву кнізе, пра тое, як важна змалада выбраць ... Болей »


Гіль Мікола, Ёсць на зямлі крыніца

Ёсць на зямлі крыніца

Аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука

Гіль Мікола

Мікола Гіль (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання (1960-1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1961-1972). Некаторы час загадваў ад... Болей »


Гіль Мікола, Тацянін чэрвень

Тацянін чэрвень

Аповесці

Гіль Мікола

Да старое Тацяны прыязджае нявестка з дачкою Алачкаю. Не адразу Тацяна даведваецца, што яе сын Алёша стаў благім чалавекам, пакінуў жонку. Тацяна ўспамінае ўсё сваё жыццё, верыць і не верыць сказанаму. Але прыязджае сын, і Тацяна зразумела, што нявестка сказала праўду. Тацяна выганяе сына з хаты. Такі змест аповесці «Тацянін чэрвень». З цеплынёю і любоўю расказваецца пра вясковых людзей і ў аповесці «Вяртанне». Болей »