![]() |
![]() |
«Рунець, красаваць, налівацца!» Такім народным выразам у нас, у Беларусі, люструецца пара, калі расце і выспявае жыта. Рунець, красаваць, налівацца! — гэтыя словы стасуюцца і да маладосці нашай зямлі, нашай паэзіі, і да несмяротнасці і трываласці нашай вялікай справы. I гэтак жа, як гаворыць сейбіт, кідаючы ў цёплую раллю зярняты, хочацца пажадаць маладому сучасніку: «Рунець, красаваць, налівацца!» Болей »
Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць м... Болей »
Толькі што прагучэлі ўрачыстыя фанфары, аб'явіўшыя свету, што беларускі народ святкуе слаўны юбілей — 40-годдзе сваёй дзяржаўнасці, як рэха гэтых хвалюючых гукаў адбілася ад магутных вяршынь Белавежы і трапяткім подыхам пакацілася па нашай ніве. І маем „Рунь”. Як скромны падарунак вялікаму святу прыносяць свае вершы члены беларускага літаратурнага аб'яднання. Гэта першая кніжка нашых паэтаў, і аддаем яе чытачам з вялікім хваляваннем. Ал... Болей »
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я.П.Тышкевіча (1814-1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей – багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Змагальны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае уікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русакі клічуць. Болей »
У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца ўсім, каго цікавяць прычыны дэнацыяналізацыі духоўнага жыцця карэннага насельніцтва Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе. Болей »
Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму. Болей »
Выйшла новае выданне — кніга «Рускі Вавілон». Аўтар — украінец Сяргей Плахій, жыве ў ЗША. Са слова да беларускага чытача: «Адкуль пайшла Руская зямля?» было адным з першых пытанняў, на якое спрабавалі адказаць старарускія летапісцы. Адказы, якія яны далі тады, працягваюць быць падставаю для нашага разумення не толькі мінулага, але і сучаснасці. Гэтая кніга спрабуе зрабіць крок уперад на гэтым тараваным шматлікімі пакаленнямі летапісцаў ... Болей »
У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла нацыянальнай самабытнасцю, была адданым носьбітам яго культурна-моўных традыцый. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, і асабліва тых,... Болей »
В работе предпринята попытка с помощью старинных и современных картографических, статистических и других документов и материалов восстановить истинность некоторых фактов в истории белорусского народа. Справедливость требует сказать правду об этом народе, внесшем большой вклад в русскую, польскую и литовскую культуру и оказавшем заметное влияние на развитие просвещения молодой России. Побудительным мотивом подготовки книги явились также ... Болей »