Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі вусныя прывітаньні ад: ганаровага сябры ЗБМА — сп. К. Кіслага, прадстаўніка Рады Дырэктароў карпарацыі „Бэлер-Менск" — Др. Вітаўта Кіпеля, ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Дзьве вядучыя амэрыканска - беларускія арганізацыі — Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) й Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі — выдалі ў травені сёлета супольны зварот да беларуска-амэрыканскага грамадзтва. У звароце кажацца, што падзел на групы сярод беларускай эміграцыі ЗША перашкаджае эфэктыўнай рэпрэзэнтацыі беларускай справы перад вонкавым сьветам; што сярод Беларусаў Амэрыкі ёсьць моцнае імкненьне да ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Падзел грамадзтва паводля палітычных перакананьняў — не навіна й зьява нармальная; калі палітычная разнадумнасьць памагае вядзеньню дзяржаўных справаў і разьвівае самастойнае думаньне грамадзянаў, дык гэтую зьяву трэба вітаць. Нажаль, у беларускай эміграцыі палітычны падзел меў, і трэба прызнаць, мае, не заўсёды пазытыўны характар. Мала таго, што беларускія палітычныя групы не знаходзяць, ня хочуць шукаць супольнае м... Болей »
Пара ісьці з духам часу. Пачатак 1960-тых гадоў у Амэрыцы характэрны тым, што на палітычнай сцэне зьяўляецца й пачьгаае дзеіць новае, маладое пакаленьне, — якое ўзгадавалася й прайшло навуку ў часе й пасьля II-ой сусьветнай вайны. Гэтую „учарайшую моладзь" трапна акрэсьліў адзін зь ейных духовых прадстаўнікоў, прэзыдэнт Кэнэды: „...народжаныя ў гэтым стагодзьдзі, загартаваныя вайною, здысцыплінаваныя цяжкім і горкім мірам, прадукт нашай... Болей »
Вялікдзень, або як часам пацаркоўнаму называюць Пасха — гэта сьвята Ўваскрошаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста. Словы "Вялікі Дзень" ужо самі за сябе гавораць, што гэтае сьвята — найвялікшае сярод іншых хрысьціянскіх сьвятаў. Ад даты Вялікадня залежаць усе іншыя рухомыя сьвяты, устаноўленыя Ўсяленскай Царквою. Наш беларускі народ здаўна ставіўся зь вялікай пашанаю да свае веры Хрыстовай, да ўсіх традыцыяў і звычаяў, зьвязаных із сьвяткав... Болей »
Беларускае прафэсыйнае музычнае мастацтва яшчэ вельмі маладое. Яно ня можа пахваліцца агульна прызнанымі выдатнейшымі аўтарамі й творамі. Яно мала ведамае сярод культурных народаў сьвету. Аднак, прычыны тут зусім не ў "маладзіні" беларускае музыкі й не ў адсутнасьці здольных і таленавітых музыкаў, а ў тым, што воляю гістарычнага лёсу, Беларусь рана згубіла сваю дзяржаўную незалежнасьць. Лепшыя сыны беларускага народу аддавалі свае здол... Болей »
Існаванне мемуарнай літаратуры - сведчанне багацця і трываласці культурных сувязяў паміж пакаленнямі. Hазнастайнасць мемуарнай спадчыны Беларусі немагчыма без твораў эміграцыйных пісьменнікаў. На жаль, можна канстатаваць, што палітычнымі мігрантамі мінулага стагоддзя сталі лепшыя і найбольш здольныя Беларусы. На Радзіме для іх не было месца. Але менавіта іх ўспаміны цяпер найбольш важныя і грунтоўныя, бо напоўнены не толькі досведам, ал... Болей »
У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розны... Болей »
Паказана дзейнасць нацыянальна-патрыятычных колаў беларускай паваеннай эміграцыі, найперш педагогаў, саміх бацькоў па арганізацыі на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы дашкольных устаноў, школ, гімназій ва ўмовах вайны і пасля яе заканчэння. Дзякуючы старанню галоўным чынам педагогаў навучальна-выхаваўчы працэс ва ўсіх створаных для дзяцей установах будаваўся ў адпаведнасці з беларускімі нацыянальна-культурнымі, моўнымі стандартамі, што сп... Болей »
Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў. Што стала для нас, і аўтараў, і выдаўцоў прыемнай нечаканасцю. Здавалася, варта было б тэрмінова выдаць дадатковы наклад, але ў Беларусь п... Болей »