![]() |
![]() |
Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і п... More »
“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі... More »
Новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі «Дзяцінства» носіць аўтабіяграфічны характар. Галоўны герой хлопчык Васіль пададзены аўтарам у розных абставінах нялёгкага перадваеннага жыцця. Глыбока і сардэчна ўспрымае Васіль родную палескую прыроду. I апісана яна аўтарам па-майстэрску, душэўна і шчодра. More »
Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак іншага выразу і вартасцей. Можна было іх лягчэй параўнаць і дайсці да нейкага канкрэтнага вываду. У гэтых адносінах аблягчыў ён заданне л... More »
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля. Адрасуецца гісторыкам, культуролагам, мовазнаўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай дыяспары за мяжой. More »
„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... More »
A Good Angel of Belarusianness by Hilevich Nil Nina Hilevich, the poet’s wife, was a good angel of Belarusianness. The book is in the memory of a person who was always a bit in a shadow, but always by her husband’s side or ahead of him in some matters. It is about their youth, acquaintance, living together and struggle with a disease. Nina Hilevich, who went through life with her chin up, was a support to her family, an advisor and t... More »
Доўгая і няпростая была дарога гэтай кнігі да цябе, мой дарагі чытач. Апавяданні і аповесці, напісаныя ў 70-80 гады XX стагоддзя, толькі зараз сабраліся пад адной вокладкай. Іх, надрукаваных у часопісах і газетах, напэўна, чыталі яшчэ твае бацькі. Мастацкую вартасць твораў ацанілі вядомыя беларускія пісьменнікі, старэйшыя таварышы. Яшчэ ў 1969 годзе, пазнаёміўшыся з апавяданнем “Ленкин характер” (сённяшняя назва “Алёнка”), народны пісьм... More »
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай р... More »
"Маскоўскі зпізод" біяграфіі Францішка Ск-арыны разглядаецца ў кантэксьце грамадзка-палітычнага і рэлігійна-культурнага жыцьця тагачаснай Усходняй Эўропы. Напісаная займальна, з выкарыстаньнем малавядомых гістарычных фактаў, кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў. Друкуецца з захаваньнем асаблівасцяў мовы арыгіналу. More »