![]() |
![]() |
Успаміны амэрыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусьветную вайну, страціў двух братоў і сястру, вымушаны быў пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну й шукаць магчымасьці ўладкаваньня на Захадзе. Вайсковыя падзеі, палон, навучаньне ў Нямеччыне й Бэльгіі, прафэсійная праца й сямейнае жыцьцё ў ЗША, доўгачаканыя сустрэчы са сваякамі празь дзесяцігодзьдзі — усё гэ... More »
У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. More »
У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў. More »
Сабраны Сакратарыятам ТБМ і рэдакцыяй газеты “Наша слова” паводле звестак, знойдзеных у СМІ, у архівах арганізацый Таварыства, у пратаколах з’ездаў, радаў і сакратарыятаў. Утрымоўвае інфармацыю пра дзейнасць ТБМ за перыяд ад Устаноўчага з’езду 27 чэрвеня 1989 года да канца 2004 года. More »
Annalistic Corpus of A Conscious Man's World Lyavon Yurevich Yurevich's monograph Annalistic Corpus of A Conscious Man's World is the eighth book of the Batskaushchyna Library series and the first joint publication of the World Association of the Belarusians "Batskaushchyna" and the Belarusian Institute of Arts and Sciences in N.Y.C, the United States. Based on archival documents, the work deals with the history of the newspapers ... More »
Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дап... More »
У даступнай і сціслай форме раскрываецца палітычная і творчая біяграфія Льва Сапегі - палымяннага патрыёта і гуманіста, канцлера ВКЛ, аднаго з стваральнікаў знакамітага Літоўскага Статута 1588 г. Адрасавана дэпутатам і дзеячам мясцовага самакіравання, сябрам грамадскіх аб'яднанняў, усім, хто цікавіцца выдатнымі людзьмі сваёй Айчыны. More »
У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі - гэта тое, што трэба памятаць. "Лідскія скрыжалі" - зборнік гістарычных эцюдаў напісаных за апошнія дзесяць гадоў у асноўным для часопіс... More »
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у... More »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэт Васіль Зуёнак прапануе чытачу кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, дзе вядзецца гаворка пра своеасаблівасць паэтычнага слова, пра шлях развіцця сучаснай беларускай паэзіі, пра творчасць Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Максіма Лужаніна, Васіля Віткі, Анатоля Вялюгіна, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна і інш. More »