![]() |
![]() |
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны. Болей »
Кніга "Талстой і фіялетавае крэсла" ("Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading", 2011) — першы і найбольш аўтабіяграфічны твор паспяховай амерыканскай пісьменніцы ў жанры нон-фікшн Ніны Занковіч. Аўтарка, а адначасова і стваральніца сайта www.readallday.org, распавядае пра праект чытання па кнізе штодзень, ажыццёўлены, каб пераадолець псіхалагічныя наступствы пасля смерці сястры. У прачытаных кнігах і ва ўласных успаміна... Болей »
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога яе стваральніка. Імёны цяперашняга начальства апушчаныя, бо кніжка не пра яго і ягоную працу, якая выклікае павагу, хоць не заўсёды згоду. ... Болей »
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікаві... Болей »
Уладзімір Арлоў вядомы як аўтар гістарычных апавяданняў і аповесцяў. У кнізе «Там, за дзвярыма» сабраны ягоныя вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць. Творы аб'ядноўвае адвечны матыў пошуку суладнасці паміж чалавекам і светам. Болей »
Таццяна Нядбай - літаратарка, перакладчыца, праваабаронца, менеджарка культурніцкіх праектаў. Нарадзілася ў Полацку. Вучылася ў Мінску. Пасля арышту ў 2006 годзе паступіла ў аспірантуру ў Люблін, абараніла там дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь. 3 2017 па 2019, а потым з 2021 года - старшыня Беларускага ПЭНа. У ліпені 2021 года мусіла пакінуць Беларусь і перавезці офіс Беларускага ПЭНа з Мінс... Болей »
Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, а... Болей »
Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя заб... Болей »
Для кожнага чалавека маладосць — гэта час нястомных пошукаў. фарміравання жыццёвы» прынцыпаў, назапашвання духоўнага патэнцыялу. I таму творчасць Ірыны Хадарэнка — адзін са шматлікіх спосабаў самасцвярджэння i асэнсавання жыцця. Творы маладой аўтаркі вылучаюцца імпульсіўнасцю i філасафічнасцю. імпрэсімістычнай няўлоўнасцю i мінорным задуменным настроем, які часам мае хваравіта-разгубленае i даволі змрочнае адценне. Для іх характэрна спа... Болей »
Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду ад таленавітага мастацкага слова, але і вострыя адчуванні. Болей »