![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2025
Выдавец: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Памеры: 64 с.
ISBN: 978-83-972232-0-2
Катэгорыя: Этнаграфія; Культура
Copyright © 2025 by Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Як выглядала полацкая княгіня XI стагоддзя? Што магла насіць юная каралева Бона? А шляхцянка часоў Паўстання з гадоў 1863-1864? Колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы? Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, і нават гады працы - усё гэта вы зможаце пабачыць у межах выстаўкі. Кожны строй - гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковага даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне. Кожны элемент адзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах. Натхніцеся талентам і густам нашых продкаў!
Каталёг: Прыватны кнігазбор | Крама