![]() |
![]() |
“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай форме яна гаворыць пра любоў: да Бога, Радзімы, родных і дарагіх людзей, жыцця. Яе дарога “зазямлілася з двух бакоў”: Беларусь та Україна... Болей »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... Болей »
У кнігу Рыгора Барадуліна «Адам і Ева ўключаны лепшыя вершы і паэмы з ранейшых зборнікаў, а таксама новыя творы. Паэт Рыгор Барадулін належыць да пакалення пісьменнікаў, якія ўвайшлі ў літаратуру ў пяцідзесятыя гады; пакалення, на вачах якога па блакітных дарогах Бацькаўшчыны прагрымела крывавая вайна; пакалення, на вачах якога i рукамі якога адбудоўваліся нашы гарады i вёскі, узводзіліся новыя заводы i фабрыкі, асвойвалася цаліна зямна... Болей »
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »
Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны на Беларусі. Аналізуюцца вобразна-тэматычныя і стылёвыя асаблівасці паэзіі, драматургіі, прозы тых аутараў, творчасць якіх так ці інак... Болей »
Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, к... Болей »
Кніга – вынік рэфлексыі і мэдытацыі над сутнасьцю Адвайта Веданты, рэлігійнага і філязофскага вучэньня, якое базуецца на старажытнаіндыйскіх сакральных тэкстах Упанішады. Цэнтральным для кнігі зьяўляецца аналіз дзьвух клясычных твораў – Дрг Дршйя Вівека і Мандукйя-упанішад. Некаторыя ідэі Адвайта Веданты тлумачацца праз параўнаньне іх з адпаведнымі ўяўленьнямі эўрапейскай філязофіі, навукі альбо хрысьціянства. Болей »
У кнігу “Адвечныя плыні” (27-ю ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. На вялікі жаль, няўмольны лёс перарваў творчыя задумы, якія былі ў запасе ў гэтага цудоўнага чалавека, ба... Болей »
Сама назва лірычнай кнігі гаворыць пра яе накіраванасць — «Адгукнуся голасам жалейкі». Душа паэтэсы адгукаецца на покліч Радзімы, прыроды, чалавека блізкага i далёкага, дзіцяці, каханага, на покліч будучыні. Калі б я знала, што — ў гадах? — была б да ўчынкаў асцярожнай, ды нават слова па складах раскласці не заўсёды можна. Калі б я знала,— дзе? Калі? — узнікне тая агароджа зямлі, дзе ўжо няма зямлі,— не пражыла б і дня, быць мо... Болей »
Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся ўласнаму прадчуваньню сябе будучых… Аддаленьне ад традыцйных вершаваных твораў і адданасьць лірыцы – асноўныя крэда аўтара, які захопіць... Болей »