Паўль Цэлан (1920–1970) – адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі творы з яго пяці прыжыццёвых кніг. Болей »
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »
Змітрок Бядуля (сапр. Шмур Плаўнік) (1886 - 1941) - класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў. Болей »
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, в... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай (нар. 1945) склалі лепшыя вершы, гістарычныя раманы і аповесці. Семдзесят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Кнігу склалі найбольш значныя творы вялікага беларускага паэтаЯнкі Купалы (1882—1942). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з яго цудоўнай паэзіяй — вершамі і паэмамі, а таксама з драматычнымі творамі, публіцы-стыкай, з эпісталярнай спадчынай. Дваццаты гом серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
Аднатомнік Міколы Лобана (1911-1984) пачынаецца з рамана «На парозе будучыні». У ім — драматычныя падзеі Першай сусветнай вайны, прыход савецкай улады ў палескую вёску, барацьба сялянства за свае правы. Вельмі зацікавяць чытача жывыя ўспаміны пісьменніка і асабліва яго дзённікі, якія ён вёў з першага дня вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі як яе ўдзельнік. Восемдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Аднатомнік выбраных твораў таленавітага празаіка Міколы Лупсякова (1919-1972) складаюць лепшыя яго апавяданні і аповесць «Я помню...». Асобна падаюццатворы з цыкла «Вясковыя паданні». У дадатку змешчана кароткая аўтабіяграфія, атаксама водгукі наяго творчасць іншых пісьменнікаў і ўспаміны сучаснікаў. Семдзесят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
У аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка Алеся Наўроцкага (1937-2012) увайшлі як раней апублікаваныя творы, так і тыя, што засталіся ў рукапісе. Упершыню чытач пазнаёміцца як з яго новымі вершамі, так і з буйнымі празаічнымі творамі — раманам «Прыпяць» (пра ўчастковую бальніцу на Палессі, дзе аўтар працаваў яе загадчыкам) і аповесцю «Дома», якія пры жыцці пісьменніка не былі апублікаваныя, бо не «ўпісваліся» ў цесныя рамкі «с... Болей »
«Выбраныя творы» Францішкі Уршулі Радзівіл (1705—1753) — першае знаёмства беларускага чытача з гэтай цікавай і самабытнай пісьменніцай Беларусі XVIII ст., гаспадыняй радзівілаўскай рэзідэнцыі ў Нясвіжы, таленавітай паэткай і драматургам. У кнізе змешчаны лепшыя драматычныя творы Францішкі Уршулі, якія яна пісала для створанага ёю нясвіжскага прыдворнага тэатра, а таксама вершы, трактаты, лісты да блізкіх і знаёмых. Дваццаць шосты том се... Болей »