Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010
Выдавец: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў Кнігарня пісьменніка; вып. 7
Памеры: 304с.
ISBN: 978-985-6887-80-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2010 by Міхась Андрасюк, Саюз беларускіх пісьменнікаў, СТАА Медысонт - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4447]; MiOKB — [10637], [10638], [10639]
УДК: 821.161.3-31/-32
Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў».
Беларускія аўтары: Андрасюк Міхась
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менав... Болей »
У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітыв... Болей »
Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў... Болей »
“Фірма” – першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам – Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў – горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы ... Болей »