Андрасюк Міхась, Белы конь

Белы конь

Аповесць

Андрасюк Міхась

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Чыквін Ян

Рэдакцыйная калегія: Карэктар Іванюк Вера; Тэхнічны рэдактар Бельскі Павел; На вокладцы жывапіс Бушчыка Міколы

Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят чацвёртая

Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok

ISBN: 8385918418

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © by Michał Androsiuk

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10039], [11333]

Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі, пачуцці герояў аповесці. Чаму “сага”? Бо пачынаецца ад першых, ад раданачальнікаў (у іх асабістай інтэрпрэтацыі) і заканчваецца апошнімі, якія не далі парасткаў. І не важна, што паміж “першымі” і “апошнімі” толькі адно “калена”, важна, што ад пачатку да канца. Калі пачынаеш чытаць аповесць - “уцягвае”, што сведчыць аб мастацкасці. Андрасюк “расце”. Піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць - не ў змозе... Што ж такога ў творчасці Міхася, што і “пальцам між рэбры” і “блюча, горка”? Магчыма, здольнасць зазірнуць углыб, у самы таямнічы і прыхаваны ад самога сябе закамарак душы, убачыць і паказаць свет вачамі героя і пачуць тое, што чуе ён, што чуем мы, што баліць, і чаго змяніць – не ў змозе. (Н.Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Перадача Радыё Рацыя     play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Граніца
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уладзімір
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Мястэчка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дзядзька Ваня
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Коля
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Антон
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сашка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Валодзя
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сонька

Варта пазнаёміцца:

pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Болей »


Андрасюк Міхась, Знайшоўся верш

Знайшоўся верш

Андрасюк Міхась

Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менав... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Мясцовая гравітацыя

Мясцовая гравітацыя

Андрасюк Міхась

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Фірма

Фірма

Андрасюк Міхась

“Фірма” – першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам – Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў – горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы ... Болей »