Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа


У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.

За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.

У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.

…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…

Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.

І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.

Шчаслівага юбілею – і новых твораў!

Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа :: Выданьні

pdf
Чыквін Ян, Пры стале агнявым

Пры стале агнявым

Чыквін Ян

Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар. Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Сляза волата

Сляза волата

Вершы, проза, п´еса

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. У 1985 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, дзе пазней працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры. 3 1993 г. жыве і працуе ў Любліне, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай. Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (часопіс-ныя публікацыі, нізк... Болей »


pdf
Над святою студняй

Над святою студняй

Творчая індывідуальнасць Яна Чыквіна

Паэзія Яна Чыквіна па сутнасці філасофская паэзія. Яна вяртае нашую паэзію ў лона еўрапейскай паэзіі, да вопыту Максіма Багдановіча. Экзістэнцыянальна яна адрозная ад нашай сённяшняй паэзіі, калі хочаце — нават запярэчвае яе матэрыялістычную аснову, яна ў нашай паэзіі — як бы новая планета, хоць яшчэ і не адкрытая. Паэзія Чыквіна сімвалічная, метафарычная, як і належыцца быць сапраўднай паэзіі. Я назваў паэзію Яна Чыквіна еўрапейскай па... Болей »


pdf
Шлях па прамой часу

Шлях па прамой часу

Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 2008-2018 гг.

Другi том «Шляху па прамой часу. Да гiсторыi беларускай лiтаратуры Польшчы. 2008–2018 гг.», якi аддаем у рукi шаноўнаму чытачу, з’яўляецца своеасаблiвым падсумаваннем шасцiдзесяцiгадовай творчай гiсторыi Беларускага лiтаратурнага аб’яднання «Белавежа». Трэба адзначыць, што на працягу «белавежскага» перыяду (1958–2018) зацiкаўленасць творчасцю беларускiх пiсьменнiкаў Польшчы выказала цi не звыш сотнi даследчыкаў. У першым томе «Шляху па ... Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, Водгукі жыцця

Водгукі жыцця

Шатыловіч Дзмітры

У зборніку вершаў „Водгукі жыцыця” шмат вершаў на тэму прыроды, перажытых ім эпізодаў з жыцця. Аўтар акрамя сваёй прафесіянальнай працы ў энергетычным бюро праектаў, працаваў гідам замежных экскурсій у „Орбісе”. З польскімі экскурсіямі быў у многіх краінах Еўропы і Азіі. З месца працы выслалі яго на паўгода у элекрастанцыю Тузлу ў былую Югаславію і на больш за два годы на электрастанцыю Бакара ў Індыю. Аб’ехаў Індыю і быў у Непале. Аб г... Болей »


pdf
Баена Юрый, Вочы зялёнай душы

Вочы зялёнай душы

Баена Юрый

„Ландышавае поле” – гэта назоў аднaго глыбіннага месца ў лясным масіве Барок, што на Бельшчыне ў родным старонні паміж Мокрым, Казламі і Падбеллем. Куточак той чароўны, магічна-райскі! Між мачтавых, векавых маўклівых соснаў што-год у траўні зацвітае поле ландышаў. З юнацкіхгадоў заўжды я тут, на фэсце вясны. Іду вольна, ступаю асцярожна, каб не патаптаць зялёныя лісточкі і белыя званочкі. Пад нагамі зоркі бліскучыя, серабрыстыя, іскры-ж... Болей »


pdf
Лукша Міра, Грак і Гражына

Грак і Гражына

Лукша Міра

– Грачык, ці помніш, адкуль ты ў мяне ўзяўся? – запыталася Гражынка ў чорнага птаха, які сядзеў на стаячым люстэрку. Грак паправіў пёры на грудзях, паківаў галавой, маўляў, не твая ў мяне памяць, чаго ж пытаешся, дзеўбануў сябе між пальцаў лапкі і выгукнуў: – Гр-р-ражынка, памятаю ж! – бо Грачык умеў гаварыць, да таго ж з толкам, не паўтараючы пачутае, бы той папугай, слова ў слова. Аб гэтым ведала пакуль толькі Гражынка, ягоная гаспады... Болей »


pdf
Гадулька Васіль, Па-над сцежкай лёсу

Па-над сцежкай лёсу

Гадулька Васіль

«Гадулька Васіль Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, але на апошнім курсе, расчараваны ў прафесіі настаўніка, кінуў інстытут і працаваў доўгі час на будоўлі, потым – паляводам у мясцовым саўгасе. Вершы на расейскай мове пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкавацца не спрабаваў, лічачы гэтае св... Болей »


pdf
Андраюк Серафім, Старонкі на захадзе сонца

Старонкі на захадзе сонца

Андраюк Серафім

Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013-2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк наро джаны ў 1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш - для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя - з яе драм... Болей »


pdf
Чыквін Ян, Здарылася быць

Здарылася быць

Лірыка. Проза

Чыквін Ян

Цяпер ён ляжаў перада мною нерухома і ляжаў так, здавалася, здаўна. Ляжаў нехта, каму мільёны або мільярды гадоў – лабасты, рэдкай афарбоўкі, вафельна-тартовы аметыст, з нейкаю як бы даўняйпрадаўняй картаю крэпасці на высакагор’і. Спачатку яго звочылі, гаварылі адны, ля вадапада Вікторыі, а іншыя – у рацэ Замбэзі ў далёкай Афрыцы. Потым ён ішоў нейкім цьмяным шляхам па Сібіры, каб спачыць у Багдадскім археалагічным музеі. Аднак той музе... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-11]   Наступная   Апошняя