У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.
За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.
У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.
…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…
Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.
І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.
Шчаслівага юбілею – і новых твораў!
Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая
Галіна Тычко — крытык, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга «Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае» ўзнікла на аснове шматгадовых назіранняў над феноменам літаратуры «Белавежы» ў яе ўзаемасувязях з агульным нацыянальным літаратурным пр... Болей »
Юрка Буйнюк (нар. 1981 г., в. Маліннікі), чалец Бела-рускага літараіурнага аб'яднання “Белавежа”, аўтар паэтычнай кнігі “Субота ў Малінніках” (2005). Друкаваўся ў часопісах “Тэрмапілы”, “Дзеяслоў” і інш. Болей »
Канстантынопаль / Пнуццца да неба мінарэты Стамбула / і на малітву заклікае Аллах. / Чужая краіна цябе прыгарнула, / па водах Мармары плыве сонечны дах. / Студэнцкага шчасця залачоныя мроі, / чаму немагчыма табе іх прыняць? / У вачах стаяць славянскія хвоі / і лета пахучая сенажаць. / Гагія Сафія дастойна ззяе, / аксамітны брыз разганяе тугу, / Святая Дзева дзіця прытуляе... / На жаль, я цябе прыгарнуць не магу. / Стамбул ця... Болей »
Амаль на працягу ўсяго ХХ стагоддзя беларуская літаратура, як і ўсе ўсходнеславянскія літаратуры, развівалася, як вядома, у спрошчаных, аднатыпных ідэалагічна-палітычных умовах. І асэнсаванне яе ў шматлікіх сваіх праявах таксама прыпадобнілася, набрыняла той жа адналінейнасцю і сацыялагізатарствам ды непазбежна іх генерыравала – і таму зараз у новыя аксіялагічныя рамкі гісторыя мастацкай літаратуры ўпісваецца з заведама акрэсленымі цяжк... Болей »
Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »
Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштына... Болей »
Усё пачалося раней. Было цудоўнае надвор'е 1990 го-да. У Белавежскай пушчы адбывалася першая сустрэча дзеячаў Беларускага народнага фронту і ягонага старшыні Зянона Пазняка з віднымі прадстаўнікамі замежнай беларускай дыяспары, сярод якіх былі Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Вячка Станкевіч і іншыя. Гаспадаром сустрэчы было Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне (БДА) у Польшчы. 3 нашага боку прысутнічалі - Сакрат Яновіч, Алег Латышонак, бр... Болей »
Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, ... Болей »
Уладзімір Гайдук - адзін з выдатнейшых пачынальнікаў беларускай літаратуры ў пасляваеннай Польшчы. Ён дэбютаваў спелымі вершамі ўжо ў свае пятнаццаць гадоў. Ішоў у літаратуру як творчы прадаўжальнік не адно кніжна-літаратурнай беларускай традыцыі, а яе фальклорна-моўнай разнавіднасці, глыбінна сялянскай, народнай па духу і нацыянальнай арыентацыі, у якой выказваецца падсвядомае, стыхійнае памкненне да эстэтызацыі навакольнага прыроднага... Болей »
„Вясновы гай” з’яўляецца шаснаццатым (трынаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у лістападзе 2012 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым, аб прыродзе, аб сваіх падарожжах, як гіда замежных экскурсій. У нейкіх вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя злобадзённыя тэмы. Болей »