|
|
Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці — дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй… Болей »
Анталогія “Горад на гары” ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга змяшчае паэтычныя творы, якія з’яўляюцца актуальнымі для разумення літаратурнай сітуацыі ў Літве апошніх двух дзесяцігоддзяў. У кнізе “Горад на гары” чытачы пабачаць і тыя тэксты, якія ўжо можна было прачытаць у перыёдыцы, а таксама ў альманахах... Болей »
Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным, але багатым дэкорам, бясконцыя велічэзныя паркі ў самым цэнтры - сапраўдная раскоша для эўрапейскіх месцаў, дазволіць сабе якую раней мо... Болей »
Кніга Таццяны Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў «тонкія падманы» (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй («палымянай»), чым ранняй готыкі. Яркая, каляровая, гучная, нібыта спевы буры, — гэтая паэзія прыйдзецца даспадобы не толькі інтэлектуалам, але і шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей »
Гістарычны нарыс прысьвечаны сэрцу Гародні – Гарадзенскаму замку. Менавіта з гэтага месца пачалася слаўная гісторыя горада над Нёманам. Гісторык Алесь Краўцэвіч распавядае пра мінулае гарадзнскага замку і спрабуе наблізіць для маленькіх чытачоў велічную і драматычную гісторыю аднаго з заходніх вайсковых фарпостаў Вялікага Княства Літоўскага. У кнізе распавядаецца гісторыя гарадзенскага замка ад моманту паўстаньня да нашых дзён, цікавая... Болей »
Увогуле тэма Грунвальдскай бітвы знаходзіцца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў з розных краін фактычна ад самага XV ст., калі яна адбылася. Аднак жа Мечысловас Ючас у аўтарскай прадмове слушна зазначае, што, нягледзячы на гэта, і сёння застаецца шэраг пытанняў, на якія няма дакладнага адказу. Гэта пытанні аб агульнай колькасці войскаў, што ўдзельнічалі ў бітве; хто імі кіраваў; якую мэту пераследавалі саюзнікі; было адступленне літоўцаў на пач... Болей »
У сваім новым рамане Ксенія запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя. Болей »
Кніга Ірыны Жарнасек – гэта рэтраспекцыя ў чалавечую памяць, пачуцці, перажыванні, якія выплываюць з закамаркаў душы пад уплывам успамінаў. Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесці, кожная з якіх асобны чалавечы лёс, асобная гісторыя, вельмі складаная, вельмі шчымлівая і вельмі падобная да лёсаў тысячаў іншых. Жыццё ва ўспамінах, жыццё на раздарожжы, абавязвковасць выбару і няўменне яго зрабіць. Героі аповесцяў зусім розныя людзі, як п... Болей »
Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама аказваецца ўцягнутае ў жорстк... Болей »
Квест (ад лац. quaerere ‘шукаць’) — доўгія пошукі нечага, што цяжка знайсьці або дасягнуць, напрыклад, шчасьця ці праўды. Час і прастора Лі Харві Освальда ў Мінску ў калекцыі дакументаў КДБ Беларусі і Камісіі Уорэна ЗША, успамінах сяброў і жонкі, варыяцыях літаратуры, геймінгу і лепідаптэралогіі. Ілюстрацыі паводле матэрыялаў Нацыянальнага архіва ЗША, архіва Камісіі Прэзідэнта па расследaванні забойства прэзідэнта Кенэдзі, ЗША, Беларуск... Болей »