Плотка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Плотка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сурвіла Івонка, Дарога

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск.

Сурвіла Івонка

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Навумчык Сяргей

Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

ISBN: 978-0-929849-25-6

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва

Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Крыніца: www.svaboda.org

Дадатковая даведка: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Дарога Івонкі Сурвіллы – пілігрымка ад стаўпецкага Засульля да канадзкага Таронта, ад дзяўчынкі да выдатнай беларускай мастачкі і Старшыні Рады БНР. Як і кожная дарога жыцьцё Івонкі Сурвіллы перакрыжоўвалася ці зьлівалася са шляхамі выдатных беларусаў, якія з-за акупацыі іх Бацькаўшчыны вымушаныя былі зьбегчы з роднай Беларусі. На старонках успамінаў можна сустрэць і грамадзкіх, і культурных, і рэлігійных дзеячоў беларускага замежжа. Мікола Абрамчык, Віцэнт Жук-Грышкевіч, айцец Леў Гарошка і біскуп Мікалай і вядома і Янка Сурвілла, зь якім Богам было наканавана правесьці разам усё жыцьцё. Спадарыня Сурвілла прыгадвае пра сваё дзяцінства, выгнаньне, навуку, каханьне, якое яе прывяло ў далёкую Гішпанію. Важнае мейсца адведзена і грамадзкай дзейнасьці аўтаркі, якая няспынна працуе для беларускай справы. І якраз беларуская справа прыводзіць яе праз 48 гадоў выгнаньня ў родныя мясьціны ўжо пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці. Дарога Івонкі Сурвіллы – гісторыя шчырай беларускі, што апыулася па-за межамі Радзімы і не згубіла зь ёй сувязь.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
epub
Сурвіла Івонка, Дарога, Выданьне другое, дапоўненае

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск

Сурвіла Івонка

Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »