Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды


Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды :: Выданьні

pdf
epub
Галасы Беларусі - 2022

Галасы Беларусі - 2022

Той, хто зьехаў. — Той, хто застаўся

Гэта трэцяя кніга трылёгіі „Галасы Беларусі“, дзе пра кожны год беларускага жыцьця — 2020-ы, 2021-ы, 2022‑і — апавядаюць сьведкі падзеяў: палітвязьні ў „апошнім слове“ ў судзе і лістах з турмы; палітэмігранты і тыя, хто застаецца на радзіме; тыя, каго ва Ўкраіне засьпела вайна, і тыя, хто ўступіў ва ўкраінскае войска, а таксама блізкія тых, хто загінуў. Гэта вельмі розныя гісторыі беларусаў, якія часам нагадваюць пратакол, а часам — шчы... Болей »


pdf
Грузьдзіловіч Алег, Мае турэмныя муры

Мае турэмныя муры

Грузьдзіловіч Алег

Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны вязьняў калёніі, дзе знаходзіўся Алег Грузьдзіловіч, зьмененыя дзеля бясьпекі. Болей »


pdf
epub
Бяляцкі Алесь, Алесь Бяляцкі на Свабодзе

Алесь Бяляцкі на Свабодзе

Бяляцкі Алесь

Голас ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага некалькі дзесяціго дзь дзяў гучаў на Радыё Свабода ў абарону дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі і сьвеце. Кнігу складаюць выбраныя матэрыялы, прысьвечаныя Бяляцкаму, якія гучалі ў этэры з 1996 году, калі была створана «Вясна-96», і публікаваліся на інтэрнэт-сайце svaboda.org. Болей »


pdf
Вянок Свабоды

Вянок Свабоды

На 20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды»

Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук прэзэнтуе 90 выданьняў Беларускай службы РСЭ/РС, якія пабачылі сьвет у 2002–2022 гг., уключна з прадмовамі. Болей »


pdf
epub
Галасы Беларусі - 2021

Галасы Беларусі - 2021

„Пахне чабор!“ — „Пахне вечна!“

У 2021-м героі папярэдняй кнігі „Галасы Беларусі — 2020“ за сваю грамадзянскую пазыцыю перажылі звальненьне з працы, ператрусы ў хаце, гвалт, прыніжэньне, допыты, прысуды, уцёкі за мяжу або патрапілі ў турму. У гэтай кнізе яны распавядаюць пра тое, што зь імі здарылася. Вялікія гісторыі тут суседзяць з кароткімі эпізодамі і „Цытатамі праз краты“. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода і іншых СМІ, сацыяльных сетак. Фота на воклад... Болей »


pdf
epub
Бартосік Зьміцер, Забіць упалмінзага

Забіць упалмінзага

Падарожжы Свабоды

Бартосік Зьміцер

Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый. Болей »


pdf
Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе

Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе

Інтэрвію першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча (1939–2022), якія гучалі на Радыё Свабода больш за тры дзесяцігодзьдзі, адметныя сваёй шчырасьцю, адданасьцю гуманізму, дэмакратычным каштоўнасьцям і нацыянальнай культуры.Чалавек, які арганізаваў сустрэчу ў Белавескай пушчы, на якой у 1991 годзе быў скасаваны Савецкі Саюз, паўстае як палітык, гістарычная асоба і чалавек, які больш за ўсё цаніў у іншых прыстойнасьць і а... Болей »


pdf
epub
Абламейка Сяргей, Чаму Беларусь не Расея

Чаму Беларусь не Расея

Эсэ з гісторыі і культуры (2015–2022)

Абламейка Сяргей

Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца. Болей »


pdf
epub
Галасы Беларусі - 2020

Галасы Беларусі - 2020

„Нас усіх заб’юць!“ — „Мы пераможам!“

У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі „адным сказам“. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода, а таксама іншых СМІ, сацыяльных сетак, якія публікаваліся на плятформах РС.... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста шосты, Выданьне другое, удакладненае і дапоўненае

Дзевяноста шосты

Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку і яму, прызнаньне тым самым рэжыму ў Беларусі аўтарытарным, а таксама аналізуе адчайную спробу імпічмэнту, якая скончылася... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя