Алесь Барскі (сапраўдн. Аляксандар Баршчэўсні) нарадэіўся 2 лістапада 1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне. Пасля атрымання сярздняй адукацыі вучыўся ў сельскагаспадарчай шголе ў Бельску-Падляшскім, на ўніверсітэцкіх падрыхтоўчых курсах у Любліне (І949-І95І), штудзіраваў расійскуг філалогію ў Лодзінскіы універсітэце (І95І-І955). Сваю навуковую кар'еру пачаў у 1956 г. на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Болей »
У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX–XX стст. — выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторы... Болей »
Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, края-знаўцаў,так і ... Болей »
Кніга “Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, выдадзеная да стагоддзя першай беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі – гэта біяграфічная панарама адразу некалькіх пакаленняў людзей, якія верылі ў Бога і любілі Беларусь. Патрыярхі-папярэднікі, якія стваралі беларускі рух; ахвярныя правадыры міжваеннай хадэцыі, большасць якіх была знішчаная бальшавікамі і нацыстамі; дзеячы 1990-ых, што аднавілі беларускую незалежнасць; і, нар... Болей »
Кніга — анталёгія найлепшых тэкстаў, якія зьявіліся ў рубрыцы «100 словаў» на сайце Радыё Свабода ў 2014–2016 гг. Рубрыка набыла вялікую папулярнасьць сярод чытачоў сайту Свабоды, стаўшы дэмакратычнай плятформай для адмену творчым досьведам паміж прызнанымі аўтарамі і пачаткоўцамі. Болей »
Pisząc o powstaniu styczniowym w dzisiejszym województwie podlaskim, musimy pamiętać, że w owym czasie tereny te przynależały do dwóch struktur administracji państwowej połączonych osobą władcy - cara. Część zachodnia i północna należała do Królestwa Polskiego guberni augustowskiej, zaś południowo-wschodnia wchodziła w skład guberni grodzieńskiej imperium rosyjskiego. Na południowym zachodzie w skład dzisiejszego województwa podlaskiego... Болей »
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў i ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца... Болей »
Перавыданне на беларускай мове легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству. Болей »
«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даве... Болей »
Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі. Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьме... Болей »