|
|
У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старон... Болей »
Еўрапейская палітыка Польшчьі ў 1930-я гады разглядаецца як сфера выяўлення напыянальных інтарэсаў гэтай дзяржавы. Галоўная ўвага надаецца разгляду адносін з двума яе вялікімі суседзямі - Германіяй і СССР, якія сваёй палітыкай стваралі для Польгячы сітуацыю геапалітычных "діскоў". У кантэксце барапьбы Польшчы за аслабленне і'этых "піскоў" аўтар разглядае яе памаганні, накіраваныя на стварэнне блока дзяржаў паміж Балшйскім і Чорным морам... Болей »
У кнізе разглядаюцца сутнасць і прынцыпы перакладчыцкай дзейнасці Якуба Коласа, асвятляецца праца паэта па аўтарызацыі перакладаў сваіх твораў на рускую мову. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, перакладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай мастацкага перакладу. Літ. у падрадковых заўвагах у канцы кнігі. Болей »
"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии" (Владимир Некляев). В книге "Перакуленае / Опрокинутое" стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно — в белорус... Болей »
Раман беларускага пісьменьніка Міхася Южыка распавядае пра жыцьцё маладога непрызнанага пісьменьніка, які спрабуе сябе знасьці сярод сталічнага літаратурнага бамонду. У рамане ажываюць рэаліі Менску пачатку дзевяностых мінулага стагодзьдзя, у якіх не было месца для чалавека творчага, але без знаёмстваў на “літаратурным Алімпе”. Аўтар паказвае душу беларусаў, спрэс выпаленую цынізмам і амаральнасьцю папярэдняй эпохі, што “дыхнуўшы” павет... Болей »
“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць,... Болей »
Містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альб... Болей »
"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў, – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака. – І дадамо яшчэ – шчырасць аўтара. Заўсёды прыемна чытаць радкі, якім верыш, нават калі заўважаеш недасканаласць... Гэта асабліва важн... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько). Болей »
Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, —... Болей »