Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сыс Сяргей, Пералёт-трава

Пералёт-трава

Апавяданні, эсэ, жыццёвіны

Сыс Сяргей

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2025

Выдавец: Логвінаў

Памеры: 198 с.

ISBN: 978-609-492-055-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2025 by Сяргей Сыс, Lohvinau Publishing House - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць, і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць… Аповесць “За частаколам” – своесаблівы дзённік звычайнага беларускага псіха, дзе распавядаецца пра псіхічныя станы эмігрантаў і ўцекачоў з Беларусі (псіхічныя разлады, бясконцае пачуццё віны, трывогі, панікі і дэпрэсіі). Цікава, як аўтар параўноўвае ўтрыманне ў беларускіх Навінках і ў Літве, распавядае пра псіхіятраў у іншых краінах. Куды аўтар хіліць? Хоча паказаць, як людзі вырашаюць гэтыя праблемы, што і хто ім дапамагае ў такой бядзе. Ну і вядома, пры гэтым спрабуе іранізіраваць сам з сябе. У кнізе таксама змешчаныя апавяданні, напісаныя за апошнія гады – “Para Bellum” і “Згублены ключ”. На завяршэнне – цікавыя карацелькі-жыццёвінкі, некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы і сталі легендамі.

Беларускія аўтары: Сыс Сяргей

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)