Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
Кніга прысвечана вучонаму-езуіту Яну Няпрэцкаму (1718-1750) і яго карце Вялікага Княства Літоўскага (1749), падрыхтаванай да выдання ў Нюрнбергскім выдавецтве «Спадкаемцы Гомана». Аналіз новых крыніц асвятляе развіццё картаграфічнай справы ў рэгіёне і ўзаемадзеянні з замежнымі картаграфічнымі асяродкамі. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Болей »
«Дэкалог» - гэта дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў. Аўтарская інтэрпрэтацыя. Гісторыі для людзей, якім падабаецца чытаць паміж радкоў, марыць і адкрыта глядзець на новае - незвычайнае і побытавае. Болей »
«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі до... Болей »
Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіл... Болей »
Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Бо наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Гучыць цалкам неверагодна, што нехта своечасова выберацца з Гэмпан-Корцкага лабірынта, што карчмар разам з п’янстосамі-заўсёднікамі зловіць гіганцкую стронгу, а Манмарансі ўчэпіць трустага ката ... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць бібл... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзімера Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага ... Болей »
Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў? Болей »