Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

pdf
Арлоў Уладзімір, Танцы над горадам

Танцы над горадам

Проза апошніх гадоў

Арлоў Уладзімір

Кнігу склалі новыя аповесці Уладзіміра Арлова, якім уласцівыя нетрадыцыйныя для беларускай літатартуры тэмы і сюжэты. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць своеасаблівае таемнае брацтва. Болей »


Алексіевіч Святлана, У вайны не жаночы твар, Кніга першая

У вайны не жаночы твар

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »


Алексіевіч Святлана, Цынкавыя хлопчыкі, Кніга трэцяя

Цынкавыя хлопчыкі

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »


Алексіевіч Святлана, Чарнобыльская малітва, Кніга чацвёртая

Чарнобыльская малітва

Хроніка будучыні

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »


Алексіевіч Святлана, Час сэканд-хэнд, Кніга пятая

Час сэканд-хэнд

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »


pdf
Арлоў Уладзімір, Я марыў стаць шпіёнам

Я марыў стаць шпіёнам

Выбраная проза

Арлоў Уладзімір

У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў. Болей »


pdf
Арлоў Уладзімір, Архіварыус Война

Архіварыус Война

Гістарычная проза

Арлоў Уладзімір

У кнігу ўвайшлі гістарычныя аповесці і апавяданні, дзеянне якіх разгортваецца ў розныя эпохі — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да канца ХІХ стагоддзя. Сярод герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі. Побач з гістарычнымі асобамі і тыя, чые імёны не трапілі ў энцыклапедыі — напрыклад, гетэра Дамініка, з якой чытач сустрэнецца ў гады Інфлянцкай... Болей »


pdf
Бацкель Аляксандар І., Квадратурынавы маёнтак

Квадратурынавы маёнтак

Бацкель Аляксандар І.

Трэцяя кніга з жыцця ў ізаляцыі, у якой адбываецца пашырэнне сцен маёнтка, спроба ўцёкаў і эксперыменты з формай. «Квадратурынавы маёнтак» складзены са сто аднаго тэксту, кожны тэкст мае свае абмежаванні колькасці словаў – іх не больш за сто на кожнае апавяданне. Кніга даследуе наваколле, пачуцці, стыхіі, асэнсоўвае падарожжы. Рэкамендаваная да чытання па адной старонцы на дзень. Болей »


Анемпадыстаў Міхал, Колер Беларусі

Колер Беларусі

Анемпадыстаў Міхал

У 1969 годзе амерыканскія навукоўцы Брэнт Берлін і Поль Кай надрукавалі даследаванне “Базавыя назвы колераў. Іх універсальнасць і эвалюцыя”. Яны вылучылі ў мове так званыя “базавыя колеры” (у еўрапейскіх мовах такіх колераў 11) і паспрабавалі прасачыць паслядоўнасць іх з’яўлення, прааналізаваўшы блізу 80 моў свету, у тым ліку мовы т.зв. “прымітыўных культур”, з тых, што захаваліся дагэтуль. Вынікі даследавання зрабілі значны ўплыў на ро... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Раман

Бахарэвіч Альгерд

Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую... Болей »