![]() |
![]() |
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфі... Болей »
З гістарычных крыніц нам вядома, што гэты абраз быў вывезены з грэцкага горада Корсунь (Херсон) кіеўскім князем Уладзімірам і заняў месца ў царкве Раства Багародзіцы, або Дзесяціннай (Кіеў). Як і іншыя сьвятыні, царква цярпела ад шматлікіх абрабаваньняў: у 1169 годзе, калі Кіеў ваявала войска адзінаццаці князёў пад зьверхнасыцо Андрэя Суздальскага; у 1204 годзе - пры захопе горада Рурыкам. А ў 1240 годзе Батыева навала ператварыла царкв... Болей »
Каму даводзіцца аглядаць пажарышчы, або разбураныя паводкаю ці навальніцамі ваколіцы, заўсёды напрошваецца сказ: «Якія страшэнныя сілы, якія шалёныя стыхіі ёсьць у прыродзе!» Няма ніякае меры ні ліку, каб адзначыць гэтыя сілы, каб іх ацаніць хоць прыблізна, і ў параўнаньні да іх чалавек здаецца дробнаю бясьсільнаю істотаю. Аднак гэтая дробная істота — чалавек — стае да змаганьня з гэнымі сіламі і ў вялікай ступені менш або болып іх падп... Болей »
У магілёўскай катэдры знаходзіцца ацалелы водпіс (копія) цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай. Водпіс быў зроблены спэцыяльна для Магілёўскай рымска-каталіцкай арцы-дыецэзыі. Аб гэтым сьведчыць надпіс на адваротным баку абраза. Псторыя іконы зьвязаная з дзейнасьцю князя Льва Сапегі, віленскага ваяводы і вялікага гетмага літоўскага. На знак удзячнасьці Богу за перамогу над Масквой у 1618 г., Леў Сапега ўфундаваў кляштар закона аа.Ка... Болей »
Пачынаючы выконваць біскупскія абавязкі, павераныя для мяне Апостальскай Сталіцай, хацеў бы прыпомніць, што заданьнем і мэтай Каталіцкага Касьцёлу ёсьць будаваць і распаўсюджваць Царства Хрыстовае ў людзкіх душах. Касьцёл зьяўляецца Божай установай. Дзеля гэтага ён ня можа выкарыстоўвацца ў зямных мэтах, а менавіта ў палітычных і нацыяналістычных; ня можа быць арэнай барацьбы, яўных ці закулісных нападаў з боку розных палітычных сыстэма... Болей »
Другі пазачарговы Сойм Беларускай Каталіцкай Грамады (БКГ) зьвяртасцца да ўсіх каталікоў, што жывуць у межах нашай дзяржавы. Сёньня, калі Бацькаўшчына аднавіла ўласную незалежнасьць, усс пазытыўныя сілы актыўнай дзсйнасьцю спрыяюць адраджэньню Радзімы. Беларуская Каталіцкая Грамада — зарэгістраваная рэс-публіканская арганізацыя каталікоў Бсларусі. Яс структуры — маладзёжная, выдавецкая, музычная, літаратурная, архітэктурна-будаўнічая, м... Болей »
Гэтая кніга складаецца з трох частак. Група палітолагаў на чале з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам ажыццявіла аналіз вулічнай актыўнасці беларусаў у 1988—2009 гадах. Кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч дапоўніў яго малавядомымі гістарычнымі дакументамі. Нарэшце, рэдактары падабралі з даступных архіваў сотні фатаграфій і артэфактаў, што прымусяць іначай паглядзець на пачаткі беларускай незалежнасці. Болей »
Матэрыял даведніка згрупаваны па чатырох раздзелах: агульныя артыкулы, арганізацыі, перыядычныя выданні, персаналіі. У раздзел “Персаналіі“ ўключаны якдзеячы беларускай дыяспары, так і ўраджэнцы Беларусі - беларусы, рускія, палякі, літоўцы, габрэі, татары. У храналагічным плане ўвага ў даведніку засяроджана на беларускай дыяспары XX ст., але ў раздзел “Персаналіі” ўключаны таксама матэрыялы ХVІ-ХІХ стст. Болей »
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх. Болей »
Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага і незвычайнага. Болей »